Вы тут

Як адзначаць Купалле ў Александрыі


Да галоўнай купальскай падзеі засталося зусім трохі. Фестываль «Александрыя збірае сяброў» адбудзецца ўжо ў гэтыя выхадныя — 9 і 10 ліпеня. Традыцыйнае народнае свята на маляўнічай пляцоўцы на беразе Дняпра ў Шклоўскім раёне абяцае стаць самым маштабным за ўсю гісторыю свайго існавання, бо праходзіць сёлета пад знакам Года культуры. Чакаецца, што яго наведае каля 100 тысяч гасцей з Беларусі, Расіі, Украіны, іншых краін блізкага і далёкага замежжа.


Праграма настолькі насычана рознымі культурнымі падзеямі, што арганізатары настойліва раяць першай справай здзейсніць «Александрыйскую вандроўку». Падчас яе можна будзе наведаць «Прадмесце прысмакаў» з дэгустацыяй страў беларускай, рускай і ўкраінскай кухняў, прайсціся па гандлёвых радах «Александрыйскай гасціны», завітаць на «Друкарскі двор» часоў Сярэднявечча, пакаштаваць купальскіх прысмакаў з «Яселкі з ласункамі», падзівіцца на цуды хлебнага мастацтва на «Каравайнай сялібе», акунуцца з галавой у «раку сяброўства» з яе безлічным выбарам вырабаў ад лепшых айчынных і замежных майстроў.

Дзяцей і дарослых чакае шмат гульнявых атракцыёнаў, выстаўка жывёл і рыб, паказальныя выступленні спартсменаў па конным спорце, паветранае авіяшоу з удзелам парашутыстаў. Будзе магчымасць наведаць пляцоўкі любімых народам свят — Вялікай бард-рыбалкі і «Уладара сяла». А тых, хто цікавіцца гісторыяй, чакае экспазіцыя «Археалагічныя знаходкі Верхняга Падняпроўя» ў Александрыйскай сярэдняй школе. Заадно будзе магчымасць азнаёміцца з экспанатамі, прысвечанымі дзейнасці кіраўніка дзяржавы.

Асобную праграму прапануюць малая і вялікая канцэртныя пляцоўкі. Там нарэшце раскрыецца інтрыга арганізаванага галоўным упраўленнем ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама конкурсу на найлепшы купальскі касцюм «Купаліш, Купалінка». Пераможцаў чакаюць сур'ёзныя прызы. А вечарам, а палове дзесятай, госці акунуцца ў феерычную музычную купальскую казку з чароўнымі прыгодамі рамантычных герояў. Білеты на яе былі раскуплены яшчэ задоўга да свята. На прадстаўленне запрошаны Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. Купальская феерыя скончыцца грандыёзным феерверкам і лазерным шоу. І амаль да раніцы папулярныя артысты і вядучыя дыджэі будуць весяліць народ на начной дыскатэцы.

І гэта толькі галоўныя падзеі купальскага свята. Іх нашмат больш у фестывальнай праграме. Праца тэматычных пляцовак пачнецца ў суботу з 14.00, а закончыцца ў нядзелю ў 18.00. Каб у кожнага была магчымасць далучыцца да народных гулянняў, з Магілёва і Оршы ўводзяцца дадатковыя дызель-цягнікі і аўтобусы. Яны будуць курсіраваць у тым ліку і ноччу. З раскладам руху можна падрабязна азнаёміцца на сайце Магілёўскага аблвыканкама. Там жа можна знайсці схему парковак асабістага транспарту. На тэрыторыі купальскага фэсту будуць працаваць камеры захоўвання. Пакіньце дома буйнагабарытную фота- і відэатэхніку. Інакш могуць узнікнуць праблемы з праходам на святочную тэрыторыю. У мэтах бяспекі грамадзян будзе працаваць 12 кантрольна-прапускных пунктаў. Здароўе адпачывальнікаў будзе знаходзіцца пад пільным наглядам 12 медыцынскіх брыгад.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: У Александрыю — па папараць-кветку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.