Вы тут

Беларусбанк прадоўжыў тэрмін бясплатных наяўных плацяжоў


Нядаўна Беларусбанк паведамляў пра тое, што з першага жніўня будзе ўводзіцца камісія за аплату гатоўкай. Яна складзе адзін дэнамінаваны рубель. У канчатковым выніку падобны крок вырашылі адкласці на некалькі месяцаў.


У банку паведамілі, што камісія будзе прымацца з 1 кастрычніка. За гэты час кліенты банка могуць асвоіць працу з інфакіёскамі і навучыцца карыстацца каналамі дыстанцыйнага абслугоўвання, каб мець альтэрнатыву аплаты гатоўкай з камісіяй.

А вось плату за прагляд у банкаматах іншых банкаў балансу на картцы 1 жніўня Беларусбанк, згодна з размешчанай на яго сайце з 1 жніўня інфармацыяй, уводзіць. У тэрміналах Белаграпрамбанка, БПС-Сбербанка і Белінвестбанка ў залежнасці ад валюты рахунку плата складзе 10 капеек / $0,1 (еўра) / 5 расійскіх рублёў, у тэрміналах іншых банкаў-рэзідэнтаў — 50 капеек / $0,3 (еўра) / 20 расійскіх рублёў, у тэрміналах банкаў-нерэзідэнтаў — Br1 / $0,5 (еўра) / 35 расійскіх рублёў.

У Беларусбанку звяртаюць увагу, што зняцце наяўных грашовых сродкаў у банкаматах Белаграпрамбанка, БПС-Сбербанка, Белінвестбанка ажыццяўляецца без спагнання ўзнагароджання.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Пакуль без камісіі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.