Вы тут

Тэмпературны фон будзе на 3—5 градусаў вышэйшы за норму


Начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў паведамляе, што на гэтым тыдні на тэрыторыі краіны пачне гаспадарыць цёплае і сухое надвор'е.


Цяпер актыўныя атмасферныя франты, якія прынеслі ў Беларусь дажджы рознай інтэнсіўнасці, адыходзяць на ўсход, а на змену ім з боку Заходняй Еўропы распаўсюджваецца зона павышанага атмасфернага ціску. Таму сінаптычнае лета на гэтым тыдні ў нас працягваецца. Ужо ў аўторак будзе пераважна без ападкаў. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе плюс 19—25 градусаў. Не прагназуюць сіноптыкі нейкіх істотных ападкаў і ў сераду. Тэмпература паветра ўначы на сераду складзе плюс 5—12 градусаў, а ўдзень чакаецца ад 18 да 24 цяпла, па паўднёвым захадзе — да плюс 26 градусаў.

Не будзе сур'ёзных ападкаў і ў чацвер, толькі ўдзень па паўночным усходзе краіны магчымы невялікія дажджы. Мінімальная тэмпература паветра ўначы на чацвер будзе зніжацца да 7—14 цяпла, удзень — плюс 18—24 градусы, а па паўднёвым захадзе прагназуецца да плюс 27 градусаў. Умерана летняе надвор'е абяцаюць сіноптыкі на чацвер. Будзе пераважна без ападкаў, але па паўночным усходзе яшчэ захаваецца верагоднасць кароткачасовых дажджоў. Тэмпература паветра ўначы будзе складаць ад 7 да 15 цяпла, а ўдзень сонейка будзе прыпякаць да плюс 18—25 градусаў, а па паўднёвым захадзе — да 28 цяпла.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, на выхадныя ў Беларусі захаваецца цёплае, спакойнае і камфортнае надвор'е. Будзе пераважна без ападкаў. Стане нават крыху цяплей, калі ўначы мінімальная тэмпература паветра будзе не ніжэйшай за плюс 8—15 градусаў. Удзень чакаецца ўжо плюс 19—26 градусаў, а па паўднёвым захадзе — да 28 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Лета вяртаецца

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.