Банеры з партрэтамі самых лепшых прадстаўнікоў педагагічнай прафесіі павінны з'явіцца на вуліцах беларускіх гарадоў напярэдадні Дня настаўніка. Ініцыятарам сацыяльнай рэкламы выступіла Міністэрства адукацыі нашай краіны.
Як расказала журналісту «Звязды» прэс-сакратар ведамства Юлія БАРАДУН, праект стартуе з плеяды настаўнікаў, якія ўжо шмат гадоў паспяхова рыхтуюць алімпіяднікаў — іх вучні з'яўляюцца пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскіх і міжнародных прадметных алімпіяд. Сярод іх — настаўнікі матэматыкі мінскай гімназіі №41 Барыс Камракоў і Леанід Лаўрыновіч, настаўнік інфарматыкі сярэдняй школы № 11 горада Слуцка Уладзімір Жук, настаўнік фізікі брэсцкага ліцэя №1 імя А.С. Пушкіна Міхаіл Макаед, настаўніца геаграфіі сталічнай сярэдняй школы №73 Вольга Гузава, настаўніца рускай мовы і літаратуры Магілёўскага абласнога ліцэя Алена Чудоўская і іншыя.
«Сапраўдны поспех магчымы, толькі калі таленавіты вучань сустракаецца з таленавітым педагогам. Нездарма кажуць, што талент — гэта 90 працэнтаў працы, а ўсё іншае — ад Бога. Таму вялікая ўдзячнасць настаўнікам-энтузіястам, якія вельмі беражліва адшліфоўваюць кожную грань талента сваіх вучняў, даводзячы яго да дасканаласці», — падкрэсліваюць у міністэрстве.
Героямі наступных серый сацыяльнай рэкламы стануць педагогі года, найлепшыя прадстаўнікі дашкольнай, спецыяльнай і дадатковай адукацыі.
Надзея НІКАЛАЕВА
У карабля «Рудакова» малады капітан.
На пяты набор прыйшлі 142 заяўкі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.