Вы тут

Пажылы каратыст адбіўся ад мядзведзя


Пажылы японскі каратыст выйшаў пераможцам у сутычцы з гімалайскім мядзведзем, паведамляе The Maіnіchі.


63-гадовы ўладальнік чорнага пояса па каратэ рыбачыў у правінцыі Гума. Ніякай зброі ў яго з сабой не было, таму адбівацца ад мядзведзя, які выйшаў з лесу, давялося ўрукапашную. Пасля некалькіх удараў у вобласць вачэй звер уцёк. Рыбак атрымаў траўмы ад зубоў і кіпцюроў звера, але змог дабрацца да бальніцы самастойна. Мясцовы ўрад заявіў, што мядзведзі часта знішчаюць фермы і крадуць ураджай у рэгіёне, але выпадкаў нападаў на людзей тут даўно не было. Пасля гэтага здарэння былі ўзмоцнены меры бяспекі, мясцовы паляўнічы клуб паабяцаў расставіць пасткі.

У чэрвені ў японскай правінцыі Акіта адбылася чарада нападаў мядзведзя-людаеда на мясцовых жыхароў, вядома як мінімум пра чатыры ахвяры.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.