Вы тут

24 верасня ў Мiнску адбудзецца закрыццё мотасезона-2016


24 верасня ў Мiнску адбудзецца гарадское свята — закрыццё мотасезона-2016 H.O.G. Rally Minsk.


Як паведаміў намеснiк начальнiка ўпраўлення ДАI МУС Аляксандр Цагельнiк, адкрыццi i закрыццi мотасезона сталi традыцыйнымi. «У гэтым годзе, як i раней, у свяце ўдзельнiчае ДАI. Мы забяспечваем бяспеку дарожнага руху i зацiкаўлены ў прафiлактыцы ДТЗ. Таксама цесна супрацоўнiчаем з кiраўнiкамi мотаклубаў, што садзейнiчае распаўсюджванню iнфармацыi Дзяржаўтаiнспекцыi», — расказаў ён.

Акрамя традыцыйнага мотапрабегу ад Кургана Славы да Палаца спорту ў суправаджэннi спецпадраздзялення дарожна-патрульнай службы «Страла» УДАI МУС мiнчан i гасцей свята чакаюць дзiцячы гарадок з удзелам юных iнспектараў руху, паказальныя выступленнi супрацоўнiкаў ДАI МУС Расii i Беларусi. Таксама жадаючыя атрымаюць магчымасць здаць на вадзiцельскую катэгорыю А1. На заканчэнне госцi змогуць паглядзець на скачкi з парашутам, наведаць святочны канцэрт i ўбачыць салют.

Як расказаў дырэктар H.O.G у Расii i СНД Сяргей Каменеў, Беларусь цiкавая для мотатурызму, таму што вызначаецца высокай якасцю дарог. «Спадзяюся, у нашых гасцей з'явiцца больш падстаў затрымацца i пападарожнiчаць па краiне», — адзначыў ён. Свята закрыцця мотасезона прымеркавана да 80-годдзя Дзяржаўтаiнспекцыi.

Арганiзатары мерапрыемства — ТАА «Мотаiнвест», аддзяленне H.O.G Iron Birds i Harley Davidson у Расii i СНД. Падзея пройдзе пры падтрымцы Мiнгарвыканкама, УДАI МУС, Мiнспорту i Мiнiстэрства замежных спраў.

Канстанцін ЛЮТКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Яны сустрэнуцца вясной

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».