Вы тут

На Міншчыне стартуе новы сацыяльны праект для пажылых «Рэтра-кіназала»


1 кастрычніка, у Міжнародны дзень пажылых людзей, у Мікалаеўшчынскім доме-інтэрнаце для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў Стаўбцоўскага раёна стартуе новы абласны сацыяльны праект «Рэтра-кіназала», арганізатарамі якога выступаюць Мінская абласная арганізацыя БРСМ сумесна з камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і Мінскім абласным Саветам ветэранаў.


«Рэтра-кіназала» — гэта новая форма работы з пажылымі людзьмі, якая дае магчымасць стасункаў, абмену думкамі маладога і старэйшага пакаленняў падчас прагляду кінастужкі. Сутнасць праекта заключаецца ў арганізацыі сумеснага прагляду вядомага айчыннага фільма, які змяшчае ў сабе грамадскія ідэі і носіць ідэалагічны характар, валанцёрамі БРСМ і тымі, хто пражывае ў сацыяльных установах. Прагляд кінастужкі будзе праходзіць за «круглым сталом» ва ўтульнай атмасферы за кубкам гарбаты.

Праграму дня дапоўняць прыемныя сюрпрызы — канцэрт для гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства, прысвечаны Дню пажылых людзей, выстаўка работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Вясковец», а таксама ўручэнне памятных сувеніраў, віншавальных паштовак і кветак віноўнікам урачыстасці.

Вынікам мерапрыемства стане сумесная працоўная акцыя па закладцы рабінавай алеі з устаноўкай памятнага каменя з гранітнай таблічкай з нагоды Міжнароднага дня пажылых людзей, якая завершыцца запускам у неба геліевых шароў як знака шчырасці, чысціні і, у першую чаргу, увагі і клопату ў дачыненні да людзей сталага ўзросту.

Асноўнай мэтай праекта з'яўляецца задавальненне сацыяльных і культурных патрэб грамадзян сталага веку, прыцягненне ўвагі маладога пакалення да праблем людзей пажылога ўзросту, пошук новых формаў работы з імі і арганізацыя іх якаснага вольнага часу.

Падобныя мерапрыемствы ў рамках праекта «Рэтра-кіназала» пройдуць на тэрыторыі Мінскай вобласці таксама ў Лагойскім і Нясвіжскім дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў, Старадарожскім доме-інтэрнаце для састарэлых.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Да сустрэч у «Рэтра-кіназале»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.