Вы тут

«Белэксімгарант» абараняе інтарэсы айчынных кампаній за мяжой


Ва ўмовах нарошчвання экспарту тавараў і паслуг усё больш важнай задачай становіцца абарона інтарэсаў айчынных кампаній за мяжой ад разнастайных рызык, у тым ліку палітычных. Яе вырашэннем вось ужо 15 гадоў паспяхова займаецца Беларускае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства экспартна-імпартнага страхавання «Белэксімгарант», якое сёння мае ў сваім актыве 54 тысячы дагавораў з суб'ектамі гаспадарання.


Яно змагло сфарміраваць для сваіх кліентаў — а гэта больш за 300 буйных, сярэдніх і нават невялікіх прадпрыемстваў — прывабны пакет з 55 відаў страхавых паслуг. Апошнім часам сярод іх з'явіліся новыя, звязаныя з рэалізацыяй праектаў у Беларусі, што робіць дапамогу вытворцам яшчэ больш эфектыўнай.

Расце геаграфія страхавога пакрыцця — цяпер гэта 55 краін свету. Працуюць філіялы ва ўсіх абласцях.

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 15-годдзю дзейнасці «Белэксімгаранта», у Мінску прайшла міжнародная канферэнцыя, на якой айчынныя таваравытворцы і прадстаўнікі замежнага страхавога бізнесу абмеркавалі ролю экспартна-крэдытнага агенцтва ў эканоміцы Беларусі. Яе ўдзельнікаў віталі міністры фінансаў і замежных спраў, кіраўнікі Нацыянальнага банка, Міністэрства эканомікі і іншых вядучых ведамстваў краіны. Без перабольшання скажам, што ў сценах новага гатэля Mаrrіоtt Mіnsk працавала сапраўдная школа перадавога вопыту для беларускіх, кітайскіх, нямецкіх, чэшскіх і іншых спецыялістаў.

З трыбуны форуму на адрас генеральнага дырэктара прадпрыемства Генадзя Міцкевіча і яго калег прагучала шмат добразычлівых ацэнак з вуснаў прэзідэнта Міжнароднага саюза страхоўшчыкаў крэдытаў і інвестыцый Топі Вестэры і іншых замежных гасцей. Беларускі досвед падтрымкі нацыянальнага экспарту, на агульную думку, цалкам станоўчы і заслугоўвае ўвагі.

На канферэнцыі ішла размова аб развіцці сістэмы фінансавай падтрымкі экспарту, узмацненні льготнага і ў цэлым крэдытнага фінансавання экспарцёраў, пошуку шляхоў прыцягнення інвестыцый у беларускую эканоміку, далейшай актывізацыі работы на знешніх рынках, у першую чаргу рынках Расіі, Украіны, Казахстана.

«Звязда» віншуе свайго даўняга дзелавога партнёра — унітарнае дзяржаўнае прадпрыемства «Белэксімгарант» — з прыкметнай датай у яго біяграфіі і зычыць далейшых поспехаў.

Уладзімір Хількевіч

Загаловак у газеце: Абараніць сваё

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.