Вы тут

Прэзідэнт зрабіў кадравыя прызначэнні


Прэ­зi­дэнт Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ўчо­ра раз­гле­дзеў кад­ра­выя пытанні, па­ве­да­мi­ла прэс-служ­ба кi­раў­нi­ка дзяр­жа­вы.


Прэ­зi­дэнт на­зна­чыў:

Грын­ке­вi­ча Анд­рэя Мi­хай­ла­вi­ча — Над­звы­чай­ным i Паў­на­моц­ным Па­слом Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь у Ру­мы­нii;

Сi­да­рэн­ку Дзя­нi­са Ула­дзi­мi­ра­вi­ча — Над­звы­чай­ным i Паў­на­моц­ным Па­слом Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь у Фе­дэ­ра­тыў­най Рэс­пуб­лi­цы Гер­ма­нiя;

Свi­ры­да Мi­ка­лая Ана­толь­е­вi­ча — на­мес­нi­кам стар­шы­нi Дзяр­жаў­на­га мыт­на­га ка­мi­тэ­та;

Гуч­ка Аляк­санд­ра Яў­ге­на­вi­ча — на­мес­нi­кам стар­шы­нi Вы­шэй­шай атэс­та­цый­най ка­мi­сii.

Прэ­зi­дэнт так­са­ма даў зго­ду на на­зна­чэн­не:

Вя­лiч­кi Але­га Iва­на­вi­ча — на­мес­нi­кам стар­шы­нi Брэсц­ка­га абл­вы­кан­ка­ма;

Гры­цу­ка Аляк­санд­ра Ба­ры­са­вi­ча — стар­шы­нёй Iва­цэ­вiц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма;

Пе­нi­на Ула­дзi­мi­ра Пят­ро­вi­ча — на­мес­нi­кам стар­шы­нi Вi­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма;

Лын­дзi­на Але­га Мi­хай­ла­вi­ча — стар­шы­нёй Дуб­ро­вен­ска­га рай­вы­кан­ка­ма;

Ша­ра­га Юрыя Аляк­санд­ра­вi­ча — стар­шы­нёй Жо­дзiн­ска­га гар­вы­кан­ка­ма;

Шос­та­ка Пят­ра Мi­ка­ла­е­вi­ча — кi­раў­нi­ком ад­мi­нiст­ра­цыi Ле­нiн­ска­га ра­ё­на г.Мiн­ска;

Цу­ра­на Ар­цё­ма Мi­ка­ла­е­вi­ча — кi­раў­нi­ком ад­мi­нiст­ра­цыi Фрун­зен­ска­га ра­ё­на г.Мiн­ска;

Ку­ла­жан­кi Юрыя Iва­на­вi­ча — рэк­та­рам уста­но­вы аду­ка­цыi «Бе­ла­рус­кi дзяр­жаў­ны ўнi­вер­сi­тэт транс­пар­ту»;

Па­ля­во­ды Iва­на Iва­на­вi­ча — на­чаль­нi­кам дзяр­жаў­най уста­но­вы аду­ка­цыi «Унi­вер­сi­тэт гра­ма­дзян­скай аба­ро­ны Мi­нiс­тэр­ства па над­звы­чай­ных сi­ту­а­цы­ях Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь»;

Фа­мi­на Iга­ра Аляк­се­е­вi­ча — на­мес­нi­кам мi­нiст­ра ан­ты­ма­на­поль­на­га рэ­гу­ля­ван­ня i ганд­лю;

За­дзi­ра­на Сяр­гея Ула­дзi­мi­ра­вi­ча — пер­шым на­мес­нi­кам мi­нiст­ра юс­ты­цыi;

Аў­дзе­е­ва Анд­рэя Дзмiт­ры­е­вi­ча — на­мес­нi­кам мi­нiст­ра юс­ты­цыi;

Смiр­но­вай Свят­ла­ны Iва­наў­ны — ды­рэк­та­рам ад­кры­та­га ак­цы­я­нер­на­га та­ва­рыст­ва «Гра­нi­тэкс»;

Ма­цель­скай Ган­ны Мар'­я­наў­ны — кi­раў­нi­ком спраў Мiнск­ага гар­вы­кан­ка­ма;

Шпак Ган­ны Ся­мё­наў­ны — на­мес­нi­кам на­чаль­нi­ка дэ­парт­а­мен­та пра­ва­во­га за­бес­пя­чэн­ня Па­ста­ян­на­га ка­мi­тэ­та Са­юз­най дзяр­жа­вы;

Ка­ва­лё­вай Люд­мi­лы Ге­надзь­еў­ны — пер­шым на­мес­нi­кам стар­шы­нi дзяр­жаў­най уста­но­вы «Тэ­ле­ра­дыё­вя­шчаль­ная ар­га­нi­за­цыя Са­юз­най дзяр­жа­вы».

На­зна­ча­ю­чы кi­раў­нi­коў мяс­цо­вай вер­ты­ка­лi ўла­ды, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка да­ру­чыў пра­пра­ца­ваць ва­ры­ян­ты да­дат­ко­вай пад­трым­кi ма­ла­ма­ём­асных гра­ма­дзян. «Па­гля­дзi­це, па зар­пла­це ця­пер праб­лем шмат. Нам трэ­ба, да­рэ­чы, у Ад­мi­нiст­ра­цыi, ва ўра­дзе па­ду­маць, як пад­тры­маць лю­дзей бед­ных, — ска­заў кi­раў­нiк дзяр­жа­вы. — Трэ­ба пад­тры­маць i па зар­пла­це, i па ней­кiх да­па­мо­гах, i гэ­так да­лей».

Прэ­зi­дэнт пад­крэс­лiў, што, апе­ры­ру­ю­чы ўся­рэд­не­ны­мi па­каз­чы­ка­мi, нель­га за­бы­ваць аб тых, хто зна­хо­дзiц­ца ў вель­мi скла­да­ным ста­но­вi­шчы. «Тут трэ­ба неш­та ра­бiць, нель­га крыў­дзiць лю­дзей. Або да­гру­жаць iх, пра­па­ноў­ваць ра­бо­ту на кож­ным прад­пры­ем­стве i ад­па­вед­на да­плач­ваць. Ра­бот­нi­кi куль­ту­ры, са­цы­яль­най сфе­ры — iх трэ­ба пад­тры­маць. Як гэ­та зра­бiць, трэ­ба па­ду­маць», — за­явiў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Ён пад­крэс­лiў, што ў гэ­тым пы­тан­нi ры­нак нi­чо­га не ад­рэ­гу­люе. «Мы па­вiн­ны ўнi­каць у кож­нае пы­тан­не i да­па­ма­гаць лю­дзям. Без вас (кi­раў­нi­коў мяс­цо­вай вер­ты­ка­лi. — За­ўва­га БЕЛ­ТА) не абы­дзем­ся нi я, нi Ад­мi­нiст­ра­цыя, нi ўрад. Гэ­та вам да­вя­дзец­ца ўсё ра­бiць, больш та­го, вы пра­па­но­вы па­вiн­ны ўно­сiць. Та­му будзь­це больш ак­тыў­ны­мi», — да­ру­чыў бе­ла­рус­кi лi­дар.

Ад кi­раў­нi­коў ра­ё­наў у сфе­ры сель­скай гас­па­дар­кi Прэ­зi­дэнт за­па­тра­ба­ваў удзя­лiць пры­яры­тэт­ную ўва­гу вы­ва­ду праб­лем­ных прад­пры­ем­стваў на ўстой­лi­вую ра­бо­ту. «Трэ­ба вель­мi сур'­ёз­на рых­та­вац­ца да на­ступ­на­га го­да. Ён бу­дзе асаб­лi­вы. Нi­хто нi за кiм ха­дзiць i ўга­вор­ваць не бу­дзе. I вам не трэ­ба ехаць ту­ды, ку­ды не трэ­ба (я маю на ўва­зе на сель­гас­прад­пры­ем­ствы, у сель­скiя ра­ё­ны). Не трэ­ба ту­ды ехаць лiш­нi раз. Едзь­це ту­ды, дзе дрэн­на», — ска­заў кi­раў­нiк дзяр­жа­вы. Па­вод­ле яго слоў, як пра­вi­ла, у кож­ным ра­ё­не ёсць ад­но-два сель­гас­прад­пры­ем­ствы, якiя па­тра­бу­юць пiль­най да ся­бе ўва­гi. «Бя­ры­це­ся за iх. Ас­тат­нiя, вя­до­ма, тры­май­це ў по­лi зро­ку. Не гля­дзi­це, пры­ват­ныя яны (пры­ва­ты­за­ва­ныя) або дзяр­жаў­ныя. Вы за iх ад­каз­ва­е­це, i ўсе кi­раў­нi­кi па­вiн­ны быць стро­га пад­на­ча­ле­ны вам i вы­кон­ваць тыя па­тра­ба­ван­нi, якiя ўста­ноў­ле­ны за­ко­на­мi ў на­шай дзяр­жа­ве», — за­па­тра­ба­ваў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Кi­раў­нiк дзяр­жа­вы пад­крэс­лiў, што ра­ё­ны з'яў­ля­юц­ца асноў­ным звя­ном не толь­кi з пунк­ту гле­джан­ня ад­мi­нiст­ра­цый­на­га па­дзе­лу кра­i­ны, але i жыц­ця лю­дзей.

Аляксандр Лукашэнка таксама запатрабаваў звярнуць увагу на матэрыяльную сферу ў раёнах.

Прэзiдэнт лiчыць неабходным спынiць размовы наконт неабходнасцi рэфармавання ў той цi iншай сферы, а сканцэнтравацца на эфектыўнай практычнай дзейнасцi i рэалiзацыi пастаўленых задач. «Без навядзення парадку i дысцыплiны, асаблiва цяпер, мы далёка не рванём. Спынiце ўсялякiя размовы наконт нейкага рэфармавання, яшчэ нечага. Трэба працаваць з тым, што ёсць. А рэфармаванне — гэта ўдасканаленне. Бачыце, што нешта не так, — удасканальвайце, рабiце, але нiчога не ламайце», — сказаў Прэзiдэнт.

«У крызiс нiхто нiчога не ламае, ды i ламаць няма чаго. Ёсць прадпрыемствы — яны павiнны працаваць, — падкрэслiў беларускi лiдар. — Выкiньце з галавы, што сёння трэба ўсё раздзялiць, падзялiць, прыватызаваць, i ўсё само сабой пойдзе. Нiкуды нiчога не пойдзе, калi працаваць не будзем». «Трэба прымусiць кожнага на сваiм рабочым месцы рабiць тое, што ён павiнен рабiць», — дадаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявiў, што адбор абiтурыентаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы неабходна ўдасканалiць, а навучанне зрабiць больш практыка-арыентаваным. Кiраўнiк дзяржавы звярнуў увагу на тое, што сiстэма вышэйшай адукацыi мае патрэбу ў аптымiзацыi. «Нам трэба аптымiзаваць тэрмiны навучання, выключыць з праграм усё лiшняе. Давайце пакiнем тыя курсы, якiя сёння патрэбны для канкрэтнага спецыялiста», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт прывёў у прыклад навучанне медыцынскiм спецыяльнасцям. Паводле яго слоў, будучы ўрач у першую чаргу павiнен вывучаць тыя прадметы, якiя спатрэбяцца ў прафесiйнай дзейнасцi, а таксама атрымлiваць веды па сумежных навуках. «Вядома, як грамадзянiн ён павiнен ведаць гiсторыю сваёй краiны. Але ён вывучыў яе ў школе. Шлiфанiце ва ўнiверсiтэце на першым курсе адзiн семестр, але навошта больш? Некаторыя ж прадметы здаюць дзеля залiку або адзнакi. Фармалiзму быць не павiнна», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Пры гэтым, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, навучанне павiнна быць больш практыка-арыентаваным. «Трэба адразу ж акунуць студэнта, былога абiтурыента, у яго будучую прафесiю, — лiчыць Прэзiдэнт. — Потым ён атрымае адукацыю, а працаваць няма каму».

Кiраўнiк дзяржавы дадаў, што востра стаiць пытанне аб неабходнасцi ўдасканалiць сiстэму адбору ў ВНУ. «Мне здаецца, што мы тут нешта недапрацавалi. Мы прайшлi пэўны шлях i ўбачылi: так, тэсты — гэта добра. Але ёсць шмат недахопаў», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт растлумачыў, што старшакласнiкаў пры падрыхтоўцы да паступлення навучаюць толькi рашаць тэсты i завучваць патрэбную iнфармацыю. «У самiм працэсе тэсцiравання мы не бачым чалавека. Паглядзiце, колькi ў школах таленавiтых юнакоў i дзяўчат. Потым яны становяцца моцнымi кiраўнiкамi, вучонымi... Але выкладчык бачыць патэнцыял гэтага чалавека, калi размаўляе з iм, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — Тэсцiраванне — гэта добрая рэч. Але мы не бачым чалавека, i тут трэба штосьцi рабiць. Што трэба рабiць, мы за зiму павiнны падумаць».

Акрамя таго, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, адбор у ВНУ пры дапамозе цэнтралiзаванага тэсцiравання негатыўна ўплывае на прафарыентацыю навучэнцаў. «Не прайшоў у адну ВНУ, паступiў у iншую, дзе меншы конкурс, — заўважыў Прэзiдэнт. — Што такое прафарыентацыя ў такiм выпадку? Мы ж загадзя арыентуем чалавека быць юрыстам, эканамiстам, чыгуначнiкам, ваенным. А ён тут паглядзеў — адукацыю толькi б атрымаць — i пайшоў некуды. I што? Займаецца i ведае, што iнжынерам працаваць не будзе».

Кiраўнiк дзяржавы нагадаў, што ў былыя часы абiтурыенты мэтанакiравана iшлi на выбраную спецыяльнасць. Пры гэтым яны маглi паступаць некалькi разоў запар, пакуль не будуць залiчаны ў ВНУ.

«Нам трэба паглядзець на адбор па тых цi iншых спецыяльнасцях, у тыя цi iншыя ВНУ», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Загаловак у газеце: Cканцэнтравацца на рэалiзацыi пастаўленых задач

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.