Вы тут

Кнігі Аляксея Дударава на таджыкскай мове прэзентуюць у Мінску


Аб iх правядзеннi кiраўнiкi нашых краiн дамовiлiся яшчэ два гады назад падчас вiзiту Эмамалi Рахмона ў Мiнск. Летась з поспехам прайшлi Днi культуры Беларусi ў Таджыкiстане, а цяпер мы чакаем творчы дэсант з Душанбэ. Аб тым, што падрыхтавалi для беларускага гледача сярэднеазiяцкiя таленты, а таксама аб стасунках, якiя робяць нашы геаграфiчна аддаленыя краiны блiжэйшымi адна да адной, расказвае Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Рэспублiкi Таджыкiстан у Рэспублiцы Беларусь Казiдаўлат КАIМДОДАЎ.


— Казiдаўлат Каiмдодавiч, як правiла, падчас Дзён культуры краiна, якая iх прадстаўляе, iмкнецца паказаць самае лепшае ў розных мастацкiх жанрах. Што прывязуць у Мiнск таджыкскiя творцы?

— Апошнi раз мы прывозiлi ў Мiнск Днi культуры ў 2008 годзе. З таго часу з'явiлася нямала творчых здабыткаў, якiя зацiкавяць беларускага гледача. На працягу пяцi дзён (з 10 па 14 лiстапада) у гэтым можна будзе пераканацца, наведаўшы разнастайныя мерапрыемствы, падрыхтаваныя нашымi творцамi. Так, запланавана канцэртная праграма з удзелам лепшых майстроў мастацтваў Таджыкiстана. На выставе нацыянальнага выяўленчага мастацтва будзе прадстаўлена чатыры дзясяткi карцiн. Здабыткi нацыянальнага кiно — стужкамi «Таджыкфiльма» «Заход свiтання» i «Настаўнiк». Несумненна, цiкавым для беларускага гледача будзе паказ калекцыi твораў майстроў народных мастацтваў. Яшчэ адзiн цiкавы момант — прэзентацыя кнiгi п'ес вядомага беларускага драматурга Аляксея Дударава на таджыкскай мове.

Асобна хачу заўважыць, што мы надаём падобным мерапрыемствам вялiкае значэнне, разумеючы, што дыялог культур — гэта формула наладжвання супрацоўнiцтва ў палiтычнай i эканамiчнай сферах.

— Калi гаварыць пра супрацоўнiцтва нашых краiн менавiта ў гэтых абласцях, актыўна развiваюцца i мiжпарламенцкiя, i гандлёва-эканамiчныя стасункi. Асаблiвая стаўка зроблена на вытворчую кааперацыю. Якiя перспектыўныя праекты бачацца ў гэтым кiрунку?

— Маючы на ўвазе вопыт Беларусi, варта звярнуць асаблiвую ўвагу на паглыбленне супрацоўнiцтва ў навуковай сферы — для развiцця высокiх тэхналогiй, абмену вопытам. Тут узаемадзейнiчаюць нашы акадэмii навук, навучальныя ўстановы, зацiкаўленыя прадпрыемствы.

Акрамя таго, у нас ёсць нявыкарыстаныя магчымасцi ў галiне фармацэўтыкi. У далейшым можна разгледзець пытанне стварэння сумеснай вытворчасцi лекавых прэпаратаў на тэрыторыi Таджыкiстана з выкарыстаннем мясцовай сыравiны — беларускiх лекавых раслiн.

Можна казаць i аб супрацоўнiцтве ў сферах жывёлагадоўлi i насенняводства, уключаючы вырошчванне насення бульбы. Актуальнае пытанне пастаўкi экалагiчна чыстых ранняй гароднiны i садавiны з Таджыкiстана на рынкi Беларусi. Напрыклад, можна арганiзаваць дастаўку такiх тавараў наземным транспартам i паветраным шляхам...

— Нашы краiны актыўна супрацоўнiчаюць i ў межах iнтэграцыйных аб'яднанняў — СНД, АДКБ, Шанхайскай арганiзацыi супрацоўнiцтва. Таджыкiстан мяжуе i з ЕАЭС, членам якой з'яўляецца Беларусь. Шмат гаворыцца аб перспектывах пашырэння гэтага эканамiчнага саюза. Як на гэту перспектыву глядзяць у Душанбэ?

— Пытаннi, звязаныя з дзейнасцю ЕАЭС i магчымасцю ўступлення Таджыкiстана ў гэты саюз, знаходзяцца на стадыi вывучэння i аналiзу. Неабходна вызначыць i прапрацаваць усе плюсы i мiнусы далучэння. Наш лiдар Эмамалi Рахмон заявiў аб неабходнасцi вывучэння эканамiчнай базы i прававых дакументаў Еўразiйскага саюза з мэтай «магчымага далейшага ўваходжання ў гэта новае iнтэграцыйнае аб'яднанне». Пры гэтым хачу адзначыць, што краiны — члены ЕАЭС з'яўляюцца асноўнымi гандлёвымi партнёрамi Таджыкiстана.

Сусветная практыка паказвае, што для ўступлення ў падобныя аб'яднанні неабходна мець надзейную эканамiчную базу альбо для пераходнага перыяду — падушку бяспекi. Напрыклад, калi мы сёння здымем усе мытныя пошлiны, якiя прыносяць у бюджэт пэўнае папаўненне, дзе мы знойдзем гэтыя грошы заўтра? Такая падушка бяспекi была ў краiнах, якiя выказалi жаданне ўступiць у саюз, пра якi мы гаворым. Спецыялiстам неабходна думаць аб гарманiзацыi тарыфаў. Сёння ў гэтым кiрунку працуюць экспертныя групы, але трэба таксама ўлiчваць фактар сусветнага крызiсу i розных санкцый.

Вядома, краiнам трэба аб'ядноўвацца, але рабiць гэта з улiкам уласных iнтарэсаў.

— Вяртаючыся да тэмы Дзён культуры вашай краiны. Несумненна, сярод беларусаў знойдуцца тыя, хто, натхнiўшыся прыгажосцю i экзотыкай сярэднеазiяцкай культуры, захоча пабываць у Таджыкiстане. На што найперш варта звярнуць увагу спакушанаму турысту?

— Тым, хто хоча не толькi адпачыць, але i паправiць здароўе, можна параiць прыехаць у нашы санаторыi «Гармчашма», «Бахарыстон». Што тычыцца актыўнага адпачынку, Таджыкiстан, 90% тэрыторыi якога займаюць высокiя горы, можа прапанаваць альпiнiзм, вельмi папулярны ў нас. Акрамя таго, турыстам звычайна цiкава паспрабаваць рафтынг — сплаў па горнай рацэ, i гэта практыкуецца ў нас. Развiваецца i спартыўны кiрунак — велатурызм i мотатурызм. Дарэчы, улетку 2013 года адбылася першая велаэкспедыцыя беларусаў у розныя куткi Таджыкiстана — Пенджыкент i Памiр.

У цэлым можна сказаць, што Камiтэт моладзi, спорту i турызму Таджыкiстана i Мiнiстэрства спорту i турызму Беларусi вядуць даволi актыўную работу па развiццi гэтай важнай сферы, i ў гэтым супрацоўнiцтве таксама бачныя добрыя перспектывы.

Загаловак у газеце: Дыялог культур — формула супрацоўнiцтва

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.