Вы тут

Наплаўны мост у Столінскім раёне адправяць на абавязковы тэхагляд


Два берагі ракі Гарынь паміж вёскамі Рубель і Беражное Столінскага раёна даўно злучае не зусім звычайны мост. Так званы наплаўны мост вырабілі на Пінскім суднабудаўніча-суднарамонтным заводзе. Вось і служыў ён верай і праўдай палешукам паўтара дзясятка гадоў. Але спецыялісты сказалі, што патрэбны тэхагляд.


Рэспубліканскае прадпрыемства па тэхнічным наглядзе і класіфікацыі суднаў «Беларуская інспекцыя рачнога рэгістра» запатрабавала адправіць мост на абавязковы тэхнічны агляд. Такім чынам мост неўзабаве знімуць з месца і сплавяць па вадзе ў Пінск. Пінскія карабелы правядуць агляд, прафілактыку і рамонт збудавання, каб гарантаваць бяспеку далейшай яго эксплуатацыі.

А да вясны шлях са Століна ў Рубель і ў зваротным накірунку стане нашмат даўжэйшым. Ехаць давядзецца праз Давыд-Гарадок.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Мост паплыве... на тэхагляд

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.