Вы тут

На Гомельшчыне дарожныя службы прыводзяць у парадак адзін з самых загружаных транспартных напрамкаў рэгіёна


Рух па магістралі М-10 «Граніца Расійскай Федэрацыі — Гомель — Кобрын» вельмі інтэнсіўны: у сярэднім, штодзень па гэтым напрамку рухаецца да 8 тысяч аўтамабіляў, у тым ліку велікагрузы вагой да 70 тон. Стан дарожнага палатна на некаторых участках аўтаЯшчэ мінулай восенню закрылі на рамонт некалькі кіламетраў адной з палос руху ў напрамку Гомель—Рэчыца. Да маразоў правялі падрыхтоўчыя работы, каб вясной можна было пачаць укладку асфальту. Летам дарожнікі плануюць скончыць работы. Між тым на тэрыторыі самога абласнога цэнтра ў дарожных службаў таксама значныя планы на гэты сезон.


Вядома, як гаспадаркі ўзімку актыўна рыхтуюцца да новага сельгассезона: рабочы працэс кіпіць у рамонтных майстэрнях — у гомельскіх дарожнікаў рамонтная кампанія цяпер таксама ў разгары. Амаль 650 кіламетраў вуліц другога па велічыні горада Беларусі абслугоўвае Гомельскі гарадскі дарожны будаўніча-рамонтны трэст.

— Рыхтуемся да сезона. Рамантуецца тэхніка: асфальтаўкладчыкі, каткі. Пастаўлена задача да першага сакавіка ўсю тэхніку поўнасцю падрыхтаваць і паставіць у строй. Акрамя таго, ідзе нарыхтоўка інертных матэрыялаў, якія вагонамі дастаўляюцца на асфальтабетонны завод, — распавёў дырэктар Гомельскага гарадскога дарожнага будаўніча-рамонтнага трэста Віталь Чахлоў.

 

Шэсць брыгад трэста задзейнічаны ў ліквідацыі крытычнай ямачнасці на дарогах горада. Выконваюць гэтыя работы, як правіла, са снежня да канца лютага. Цяпер вядуцца работы па вуліцах Малайчука—Крупскай. Выбоіны дарожнага палатна рамантуюцца так званым 
халодным асфальтам ці арганамінеральнай сумессю, бо пакуль тэмпература паветра не дазваляе працаваць з гарачымі асфальтабетонамі.

— Калі ўмовы надвор’я дазваляюць, няма моцнага снегу і дажджу, загружаем у прычэп арганамінеральную сумесь і ўжо з васьмі раніцы прыступаем да работы на аб’екце, — патлумачыў майстар участка па бягучым рамонце Гомельскага гарадскога дарожна-будаўнічага трэста Дзмітрый Шырокі.

Супрацоўнік якраз выехаў на аб’ект з брыгадай рабочых, таму выпала магчымасць распытаць падрабязна, як ідзе працэс аднаўлення дарожнага палатна з выбоінамі.

— Ямку агароджваем, высушваем, гэта важна — каб у сухую ямку класці асфальт. Пнеўмамалатком выбіваем беражкі ямкі, каб яны былі вертыкальнымі. Газам высушваецца яма, апрацоўваецца масцікай, пасля запаўняецца сумессю, якая таксама паступова праграваецца газам, сумесь трамбуецца, а ў канцы роўная паверхня і стыкі зноў апрацоўваюцца. Калі дазваляюць умовы надвор’я, брыгада выконвае ў змену да 20 «квадратаў» ямачнага рамонту, — патлумачыў Дзмітрый Шырокі.

 

Між тым асноўны рамонт гарадскіх вуліц стартуе з устанаўленнем дадатных тэмператур паветра. У гомельскіх дарожнікаў у сакавіку звычайна ўжо гарачая пара, але і цяпер, у лютым, таксама работы з ямачным рамонтам вуліц шмат. Асаблівая ўвага — ліквідацыі крытычнай ямачнасці на цэнтральных вуліцах. Ужо выкананы работы па ямачным рамонце дарогі ў раёне прыпынку «Вуліца Мазурава» Цэнтральнага раёна Гомеля. З пачатку лютага вядуцца работы па ўстараненні аварыйнай ямачнасці па вуліцах Крупскай і Малайчука.

— Пры ўстанаўленні спрыяльнага надвор’я аб’ём работ павялічыцца. Ужо ў сакавіку, пры надыходзе дадатных тэмператур у дзённы і начны час, калі сярэдняя тэмпература не будзе апускацца ніжэй за плюс пяць градусаў, будзе выконвацца рамонт гарачым асфальтабетонам, — звярнуў увагу Віталь Чахлоў. — На гэты год запланаваны рамонт вуліц так званымі вялікімі картамі, значнымі па плошчы ўчасткамі. Гэта дазваляе пазбегнуць разгортвання рамонтных работ на невялікіх участках, што не так эфектыўна. Як прыклад такога рэжыму працы — рамонт вуліцы Савецкай у мінулым годзе. Калі рабілі ў тым ліку і рамонт аўтобусных прыпынкаў, парковачных кішэняў грамадскага транспарту.

 

Вядома, што частыя «пераходы праз нуль» узімку — вельмі негатыўна ўплываюць на дарожнае палатно. Новыя матэрыялы, якія зараз выкарыстоўваюць дарожнікі, у тым ліку закліканы зрабіць асфальтавае палатно дарогі больш устойлівым да гэтых перападаў. На Гомельскім гарадскім дарожным будаўніча-рамонтным трэсце толькі нядаўна скончыўся рамонт асфальтабетоннага завода. Цяпер ёсць магчымасць выпускаць друзава-мастычныя асфальтабетоны. Гэта той матэрыял, дзякуючы якому ў апошнія гады выконваўся рамонт асноўных транспартных артэрый абласнога цэнтра.

— Акрамя таго, у мінулым годзе мы закупілі лінію па вытворчасці бартавых камянёў драбнаштучнай пліткі. Цяпер ідзе мантаж лініі. Плануем з пачатку сезона запусціць вытворчасць бардзюрнага каменя і тратуарнай пліткі з магчымасцю выпуску каляровай тратуарнай пліткі. Так мы зможам выконваць уласнымі матэрыяламі рамонт і добрпўпарадкаванне тратуараў і пешаходных зон, — дадаў кіраўнік будаўніча-рамонтнага прадпрыемства.

Наталля КАПРЫЛЕНКА 

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».