Вы тут

Новая гірлянда здольная адпужваць няпрошаных гасцей


У навагоднія святы колькасць крадзяжоў рэзка вырастае, таму што пакуль людзі наведваюць сваякоў і забаўляюцца, іх пустыя дамы і кватэры становяцца мішэнню для злодзеяў. Хопіць гэта трываць! Бо цяпер ёсць новая гірлянда, якая здольная адпужваць няпрошаных гасцей.


Прынцып работы навагодняй гірлянды Chrіstmas Spotlіghts даволі просты: яна абсталявана датчыкамі руху, якія рэагуюць на набліжэнне чалавека і запальваюць лямпачкі на поўную магутнасць. Іх сумарная яркасць дасягае асляпляльных 12 тысяч люмен, што эквівалентна пары магутных праектараў для дамашняга кінатэатра. Як толькі зламыснікі ў паніцы ўцякуць прэч, ратуючыся ад выпальваючага сятчатку зыркага святла, лямпачкі вернуць сваю ранейшую яркасць, перайшоўшы ў рэжым чакання. І гэта выдатная ідэя, каб павысіць бяспеку дома падчас вашай адсутнасці! Больш за тое, «Калядныя ліхтарыкі» ўмеюць адпраўляць апавяшчэнне на смартфон гаспадара, як толькі спрацуе датчык руху. Шкада, што гірлянда пакуль даступная толькі на сваім мясцовым рынку — у Даніі.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Гірлянда... ад злодзеяў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.