Вы тут

Усе школы Магілёўшчыны ўключаны ў фінансавы эксперымент


Пілотны праект па апрабацыі нарматыўнага фінансавання ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі будзе пашыраны. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 29 снежня 2016 года №1109.


У рамках эксперымента аб'ёмы фінансавання, што накіроўваюцца на навучанне і выхаванне, «прывязваюцца» да колькасці навучэнцаў.

У 2017 годзе праект, па якім грошы «ідуць» за вучнем, будзе рэалізоўвацца ў Баранавічах, Брэсце, Віцебску, Жодзіне, Наваполацку, Скідалі і Фаніпалі, Бераставіцкім, Лідскім і Салігорскім раёнах, Савецкім і Цэнтральным раёнах Гомеля, Першамайскім раёне Мінска, а таксама на тэрыторыі ўсёй Магілёўскай вобласці.

У 2016 годзе ў ім прынялі ўдзел 186 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія ахопліваюць 127,3 тыс. школьнікаў. Плануецца, што сёлета ў яго будуць ўцягнутыя 642 установы агульнай сярэдняй адукацыі і 292,1 тыс. школьнікаў.

Новы механізм прадугледжвае фарміраванне бюджэту ўстановы на падставе сярэднегадавых паказчыкаў колькасці навучэнцаў розных катэгорый (па ступенях навучання, колькасці дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і колькасці вучняў, якія наведваюць групы падоўжанага дня), нарматыву бюджэтнай забяспечанасці выдаткаў і карэктуючых каэфіцыентаў.

У 2017 годзе базавы нарматыў на аднаго навучэнца складае 1284,66 рубля ў год для гарадскіх школ і 2862,16 рубля — для школ, размешчаных у сельскай мясцовасці. Мяркуецца, што новы механізм забяспечыць больш рацыянальнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў, што ў выніку адаб'ецца і на заробках педагогаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Арыфметыка адукацыі

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.