Вы тут

Бізнесмен вываліў 40 тон гразі на парозе кавярні


У новазеландскім горадзе Окленд бізнесмен вываліў 40 тон гразі на парозе кавярні, уладальнік якой быў вінаваты яму грошы, паведамляе Stuff.co.nz.


Бары Харт сцвярджае, што кавярня не заплаціла яму і яго партнёрам за аказаныя паслугі па зносе пабудоў і пракладцы каналізацыі. Сума доўгу дасягнула 88 тысяч новазеландскіх долараў (каля 60 тысяч долараў ЗША).

У сярэдзіне лістапада Харт апошні раз нагадаў уладальніку ўстановы, што пазыку трэба вяртаць, але грошай так і не дачакаўся. Праз шэсць тыдняў ён адправіў да кавярні чатыры самазвалы з граззю, якая непрыемна пахла. Акрамя таго, Харт паабяцаў дэманціраваць пракладзеныя пад будынкам каналізацыйныя трубы. Калі і гэта не падзейнічае, ён працягне вазіць даўжніку гразь.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Брудны метад

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.