Вы тут

Беларусь выступае за развіццё СНД і прыняцце эфектыўных рашэнняў


Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір МАКЕЙ.


Фота: ctv.by

«Беларусь заўсёды выступала за тое, каб СНД развівалася і мацнела. Мы заўсёды падтрымлівалі развіццё інтэграцыйных працэсаў, — сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. — У Садружнасць сёння ўваходзяць каля дзесяці дзяржаў з рознымі інтарэсамі, знешнепалітычнымі і знешнеэканамічнымі мэтамі. Але тым не менш мы знайшлі сілы, каб разам вырашаць агульныя праблемы і выклікі, якія пастаянна ўзнікаюць».

На думку Уладзіміра Макея, галоўная задача на найбліжэйшую перспектыву — зрабіць СНД больш моцнай і запатрабаванай. Таму на сустрэчы Савета кіраўнікоў дзяржаў і было прынята рашэнне аб адаптацыі СНД да сучасных рэалій. «Мы павінны аптымізаваць нашу структуру, дагаворна-прававую базу», — сказаў міністр. Ён таксама дадаў, што неабходна «скасаваць тыя дакументы, якія не працуюць, і пакінуць тыя, што прыносяць карысць».

Пры гэтым міністр падкрэсліў: «Беларусь ніколі не была і не стане магільшчыкам інтэграцыйных працэсаў на прасторы СНД». «Мы выступаем за тое, каб інтэграцыйныя працэсы развіваліся, умацоўваліся і прыносілі канкрэтную аддачу. Трэба менш займацца галаслоўнымі заявамі, а прымаць рашэнні, якія прыносяць канкрэтную аддачу ў дзейнасці СНД», — заявіў кіраўнік МЗС.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Пазбавіцца ад лішняга і працаваць

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.