Вы тут

У Нацыянальным мастацкім музеі з'явілася 25 аўдыягідаў для невідушчых


Іх падрыхтавала каманда валанцёраў — супрацоўнікаў Беларускага таварыства інвалідаў па зроку і экспертаў музея.


Аўдыягіды для невідушчых не толькі расказваюць гісторыю карціны, але і падрабязна апісваюць, што на ёй намалявана, напрыклад, як размешчаны прадметы ці людзі на карціне, якая колеравая гама і г.д.

Такім жа чынам невідушчыя і слабавідушчыя могуць знаёміцца і з іншай візуальнай мастацкай творчасцю (фільмамі, тэатрам, скульптурамі і г.д.). Тэхніка, дзякуючы якой гэта становіцца магчымым, называецца аўдыядэскрыпцыяй. Падчас аўдыядэскрыпцыі славеснае апісанне сцэн дазваляе сляпому чалавеку «ісці» за падзеямі, а таксама чуць і разумець усё, што адбываецца на карціне, сцэне, экране. Нядаўна ў Беларусі быў праведзены навучальны курс па стварэнні аўдыядэскрыпцыі, адным з арганізатараў якога быў Офіс па правах людзей з інваліднасцю.

Нацыянальны мастацкі музей і далей плануе станавіцца ўсё больш даступным для людзей з інваліднасцю. Так, наступнай задачай супрацоўнікі музея бачаць стварэнне аўдыягіда для дзяцей са слабым зрокам і планшэтных аўдыягідаў для глухіх людзей.

Святлана Бусько

busko@zviazda.by

Загаловак у газеце: У Мінску мастацтва становіцца даступным для невідушчых

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.