Вы тут

Нацюрморт Любіча папоўніў калекцыю Нацыянальнага мастацкага музея


Пасольства Беларусі ў Швейцарскай канфедэрацыі працягвае ўзбагачаць айчынныя музеі. Днямі краіна атрымала ў падарунак «Нацюрморт са збанам» Восіпа Любіча.


Ужо на пачатку года наша краіна атрымала ў дар ад Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Цюрыху Атанасіяса Акратоса «Маленькі букет кветак» Восіпа Любіча. Гэта ўжо другая карціна творцы, які адносіцца да плеяды беларускіх мастакоў Парыжскай школы, што таксама прыйшла са Швейцарыі. Яна пашырае ўяўленне не толькі пра творчасць Любіча, але і наогул пра той перыяд (пачатак ХХ стагоддзя), разумець які нам да нядаўняга часу даводзілася тэарэтычна ці па каталогах і альбомах. Пры тым, што мастакі — выхадцы з Беларусі ў той час актыўна ўдзельнічалі ў мастацкім жыцці Еўропы, і сярод іх былі не толькі Марк Шагал і Хаім Суцін, — значна больш імёнаў, значна больш асоб... Іх творы пакрысе вяртаюцца ў Беларусь дзякуючы рупліўцам-збіральнікам мастацкай спадчыны, якая мае дачыненне да нас, і выстаўляюцца для паказу, каб кожны мог убачыць арыгінал. Выбух цікавасці да іх адбыўся падчас прадстаўлення праекта «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі» ў 2012 годзе, і музей тады ж атрымаў афорт Восіпа Любіча ў падарунак ад яго дачкі Дзіны, што жыве ў Парыжы.

Перадача ў дар яшчэ аднаго твора Восіпа Любіча — чарговы крок да фарміравання музейнай калекцыі, прысвечанай таму перыяду і значэнню нашых творцаў у ім. Пасля вывучэння спецыялістамі работа ўраджэнца Гродна Любіча будзе дэманстравацца на выставах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Ларыса ЦІМОШЫК

Загаловак у газеце: Крокі з Любічам

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.