У прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) нагадалі, што тэрмін аплаты збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў за 2015 год заканчваецца сёлета 20 лютага. Таму чалавек, які атрымаў адпаведнае паведамленне, мае права падаць у падатковы орган дакументы і (або) тлумачэнні, якія сведчаць аб адсутнасці ў яго абавязкаў па аплаце збору.
Спецыялісты МПЗ паведамляюць, што цяпер праінфармаваць падатковы орган пра сваё права на вызваленне ад аплаты збору можна шляхам накіравання ў інспекцыю па пошце ці ў электронным варыянце адпаведных матэрыялаў праз сэрвіс «Электронны зварот», які размешчаны на сайце міністэрства.
Інфармацыя аб тых, хто вызваляецца ад аплаты збору, размешчана на сайце МПЗ у раздзеле «Збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў».
Эксперты падатковай галіны асобна звяртаюць увагу на тое, што сёння такія падаткаплацельшчыкі маюць права звярнуцца ў мясцовы Савет дэпутатаў або ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган (калі Савет дэпутатаў дэлегаваў яму права вызваляць ад аплаты збору) з заявай на вызваленне ад аплаты збору за 2015 год у сувязі са знаходжаннем у цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Паводле інфармацыі па стане на 7 лютага, падатковыя органы накіравалі фізасобам каля 470 тысяч паведамленняў на аплату такога збору. Сёння з іх 44,5 тысячы чалавек збор аплацілі, а ў бюджэт паступіла больш як 13,4 млн рублёў.
Сяргей КУРКАЧ
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?