Вы тут

На чалавека павінна прыходзіцца не менш за 15 «квадратаў»


У рэдакцыю паскардзілася Марыя Пухто з вёскі Пласток Любанскага раёна. Марыя Філіпаўна расказала, што яны з мужам 4 гады таму забралі да сябе 89-гадовага сваяка, ахвяру фашысцкіх канцлагераў. «Хацелі зарэгістраваць яго па месцы свайго жыхарства, але мясцовыя ўлады адмовілі, паколькі для гэтага не хапае 2,4 квадратнага метра плошчы. Сказалі, што можам прарэзаць дзверы ў летнюю прыбудоўку для павелічэння метражу. І тады дзядулю змогуць зарэгістраваць. У выніку мы яго зарэгістравалі ў суседзяў. Чаму мясцовыя ўлады не пайшлі нам насустрач у парадку выключэння? Ці маюць яны рацыю з пункту гледжання заканадаўства?» — цікавіцца наша чытачка.


Адказаць на пытанне мы папрасілі адваката спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі №3 па прававым забеспячэнні здзелак з нерухомасцю Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Святлану Касцевіч.

Спецыяліст растлумачыла, што рэгістрацыя грамадзян па месцы жыхарства ў пэўных выпадках можа абмяжоўвацца. А менавіта: у закрытых ваенных гарадках і на тэрыторыях, у зонах экалагічнага бедства. А таксама ў тых мясцінах, дзе ў сувязі з небяспекай распаўсюджання інфекцыйных захворванняў або атручэннямі ўведзены асобыя ўмовы і рэжымы. Чалавек таксама не можа быць зарэгістраваны, калі ў населеным пункце, рэгіёне дзейнічае надзвычайнае або ваеннае становішча.

Акрамя таго, рэгістрацыя па месцы жыхарства ў жылое памяшканне магчыма толькі тады, калі пасля гэтага забяспечанасць агульнай плошчай у ім складзе не менш за 15 квадратных метраў на аднаго чалавека, у інтэрнаце — не менш за 6 «квадратаў».

Такім чынам, у выпадку парушэння ўказаных нормаў заяўніку могуць адмовіць у рэгістрацыі сваяка па месцы жыхарства. Разам з тым адмова павінна быць матываваная. Аб гэтым заяўнік інфармуецца пісьмова на працягу трох рабочых дзён з дня прыняцця рашэння.

Акрамя таго, адмоўны адказ, іншыя дзеянні ці бяздзеянні службовых асоб органа рэгістрацыі могуць быць абскарджаны ў вышэйшыя дзяржаўныя інстанцыі або ў суд.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Пошук вечнага жыцця

Пошук вечнага жыцця

Шмат разоў, збочыўшы з брэсцкай трасы, праязджаючы ад Міра да Карэліч, царкву на могілках каля вёскі Загор'е выхопліваеш літаральна за лічаныя секунды.

Спорт

Ірына Курачкіна заваявала серабро Алімпійскіх гульняў!

Ірына Курачкіна заваявала серабро Алімпійскіх гульняў!

 У фінале спаборніцтваў па жаночай барацьбе яна ўступіла японцы Рысака Каваі. 

Грамадства

Ацэнка дзеянняў урада і давер да апазіцыі — Мусіенка пракаментаваў вынікі сацапытання

Ацэнка дзеянняў урада і давер да апазіцыі — Мусіенка пракаментаваў вынікі сацапытання

Па заказе ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» — АНТ з 5 па 21 ліпеня Аналітычны цэнтр ЕсооМ з прыцягненнем фонду «Украінская палітыка» правёў

Палітыка

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

З беларуска-літоўскай граніцы працягваюць паступаць весткі, ад якіх проста кроў стыне ў жылах.