Вы тут

Дзіцячая чыгунка 30 красавіка адкрывае чарговы сезон


Дзіцячая чыгунка імя К. С. Заслонава РУП "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі" 30 красавіка адкрые чарговы сезон. Ён стане ўжо 62-м па ліку.


Фота: interfax.by

Першы цягнік "Сталічны экспрэс" адправіцца з перона станцыі "Заслонава" ў 11.00. Ён правязе пасажыраў па традыцыйным маршруце — ад станцыі "Заслонава" праз станцыю "Піянерская" да станцыі "Сасновы Бор" і назад. Перад адпраўленнем саставу ў 9.30 пройдзе ўрачыстая лінейка юных чыгуначнікаў.

У гэтым годзе на працягу летняга перыяду кожную нядзелю на станцыі "Заслонава" пасажыры змогуць паглядзець канцэрт калектываў аматарскай мастацкай творчасці культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Да Дня Перамогі рыхтуецца асобная канцэртная праграма "Як добра на свеце без вайны". Яна будзе арганізавана 9 мая на станцыі "Заслонава".

Цягнік Дзіцячай чыгункі "Сталічны экспрэс" у летнім сезоне будзе курсіраваць:

у маі — па суботах і нядзелях, а таксама ў святочныя дні з 11.00 да 16.40;

летам — па серадах, чацвяргах і пятніцах з 11.00 да 14.00, а па суботах і нядзелях — з 11.00 да 16.40;

у верасні — па суботах і нядзелях з 11.00 да 16.40.

Больш падрабязную інфармацыю аб рабоце Дзіцячай чыгункі можна атрымаць на сайце Беларускай чыгункі, а таксама па тэлефоне ў Мінску 267-25-22.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.