Вы тут

Адкрылася XXI Міжнародная выстаўка «СМІ ў Беларусі»


Учора, 3 мая, распачала сваю працу XXІ Міжнародная выстаўка «СМІ ў Беларусі», у якой прымаюць удзел  каля 100 прадстаўнікоў розных сродкаў масавай інфармацыі з розных краін свету. Арганізатарамі медыяфорума выступаюць Міністэрства інфармацыі, НВЦ "Белэкспа" пры падтрымцы Мінгарвыканкама, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Саюза выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку, Дома прэсы, Беларускага саюза журналістаў. Ва ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства прынялі ўдзел  міністар інфармацыіі Лілія Ананіч, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Жарко,Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін, генеральны дырэктар Балгарскага тэлеграфнага агенцтва Максім Мінчаў і іншыя шаноўныя госці.


Адной з галоўных падзей першага дня выстаўкі стала канферэнцыя «СМІ ў зменлівым свеце. Прафесіяналізм і адказнасць», якую арганізавала Міністэрствам інфармацыі.


Падчас прэзентацыі выдавецкага дома "Звяда" на галоўнай пляцоўцы выстаўкі паказала сябе і  "Маладосць": яна была прадстаўлена "Паэтычным бліцам" - яркай і эмацыйнай паэзіяй Дзмітрыя Шулюка.

Выстаўка «СМІ ў Беларусі» будзе працаваць да 6 мая. Гасцей выставы чакаюць шматлікія прэзентацыі, майстар-класы, дыскусіі, аўтограф- і фотасесіі. У вас яшчэ ёсць шанец трапіць на гэты медыяфорум і,аформіўшы паўгадавую падпіску на часопіс "Маладосць", атрымаць кнігу ў падарунак. 

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА і Віялеты ВОЦІНАВАЙ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.