Вы тут

У Паднябеснай 223.925 журналістаў


Паводле дадзеных канца 2016 года, у Кітаі налічвалася 223 925 журналістаў, якія валодаюць прэс-картамі. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, апублікаваным Усекітайскай асацыяцыяй журналістаў, перадае “Жэньминь жыбаа” анлайн”.


Сярод іх 84.130 чалавек -- газетныя рэпарцёры, 6007 чалавек працавалі ў перыядычных выданнях, адзначаецца ў дакладзе, размешчаным на вэб-сайце асацыяцыі. 2801 чалавек -- журналісты інфармацыйных агенцтваў, 129.829 -- супрацоўнікі радыёстанцый, тэлестанцый і кінастудый дакументальных і хранікальных фільмаў. Акрамя гэтага, 1158 журналістаў пісалі артыкулы для навінавых вэб-сайтаў, гаворыцца ў дакладзе. 

Даклад быў сумесна падрыхтаваны Усекітайскай асацыяцыяй журналістаў, Дзяржаўным упраўленнем па справах друку, выдавецтваў, радыёвяшчання, кінематаграфіі і тэлебачання і Дзяржаўнай канцылярыяй інтэрнэт-інфармацыі КНР.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.