Вы тут

Наступны год павінен «падрасціць» ВУП на 3,4%


Праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, бюджэту і асноўныя кірункі грашова-крэдытнай палітыкі дзяржавы на наступны год разгледзелі на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў. Прэм'ер-міністр Андрэй КАБЯКОЎ паведаміў: актыўная работа над праектамі названых дакументаў вядзецца ўжо чатыры месяцы.


Паводле яго слоў, за аснову ўзятыя два сцэнарыі развіцця эканомікі ў залежнасці ад розных знешніх і ўнутраных умоў. Першы — гэта мэтавы сцэнарый, на аснове якога распрацаваны праект прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Для разліку бюджэту за аснову ўзяты кансерватыўны сцэнарый развіцця. «У прагнозных дакументах захоўваюцца прынцыпы ацэнкі работы кіраўнікоў усіх узроўняў на аснове ключавых паказчыкаў эфектыўнасці. Для ўрада і Нацбанка такімі паказчыкамі будуць з'яўляцца найважнейшыя параметры прагнозу. Усяго іх 7», — адзначыў кіраўнік урада.

Андрэй Кабякоў звярнуў увагу, што пры мэтавым сцэнарыі прагназуецца рост ВУП на 3,4%, прадукцыйнасці працы — на 2,8%. Інвестыцыі ў асноўны капітал перавысяць чаканыя інвестыцыі ў гэтым годзе на 6,8 працэнта, экспарт прырасце на 6 працэнтаў пры практычнай збалансаванасці знешняга гандлю. Акрамя гэтага, чакаецца прыцягненне 1,45 млрд долараў ЗША прамых замежных інвестыцый. Інфляцыя за год (ад снежня да снежня) не павінна перавысіць сямі працэнтаў, а рэальныя наяўныя даходы насельніцтва ў 2018 годзе вырастуць на 3,2 працэнта.

«Гэтыя параметры дазваляюць забяспечыць выхад на траекторыю росту эканомікі, прадугледжаную пяцігадовай праграмай. Прапануецца захаваць вертыкальна інтэграваную сістэму ключавых паказчыкаў і для кіраўнікоў усіх узроўняў. Асноўны ўпор у гэтай сістэме — на якасныя (фінансавыя) паказчыкі, экспарт і стварэнне новых працоўных месцаў», — падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Ён звярнуў увагу на неабходнасць таго, каб мэтавыя параметры эканамічнага развіцця на 2018 год адпавядалі параметрам развіцця, прадугледжаным праграмай пяцігодкі. А гэта ў першую чаргу забеспячэнне збалансаванасці плацежнага балансу і бюджэту і ўстойлівасць фінансавай сістэмы, якая стымулюе эканамічны рост. Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што на гэтыя мэты павінны быць арыентаваны ўсе інструменты эканамічнай палітыкі. Прэм'ер-міністр падкрэсліў таксама неабходнасць істотнага павышэння канкурэнтаздольнасці беларускіх тавараў і паслуг на знешніх рынках і зніжэння залежнасці эканомікі ад ваганняў на сыравінных рынках. «Рост экспарту на 6% — гэта вельмі няпростая задача. Рост павінен быць забяспечаны ў асноўным за кошт нарошчвання фізічных аб'ёмаў тэхнікі, прадукцыі АПК, паслуг», — адзначыў ён.

Яшчэ адзін аспект, на які акцэнтаваў увагу Андрэй Кабякоў, — стварэнне новых працоўных месцаў і новых прадпрыемстваў пры актыўным уцягванні ў гэты працэс прыватнага капіталу. Таксама ў цэнтры ўвагі развіццё рэгіёнаў, якія валодаюць высокім вытворчым патэнцыялам і адпаведнай інфраструктурай.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Разлікі на заўтра

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.