Вы тут

Гульняман украў 2 тысячы долараў


Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РУУС сталіцы затрымалі беспрацоўнага 41-гадовага жыхара Барысава, які ў сваёй знаёмай украў дзве тысячы долараў.


Па інфармацыі аператыўнікаў, мужчына мае гульнявую залежнасць. Нават нягледзячы на тое, што ён не працуе, на гульнявыя аўтаматы грошы знаходзіў заўсёды. У асноўным, браў у 46-гадовай сужыцелькі, іншым разам пазычаў у яе дачкі.

Заўважыўшы аднойчы, дзе сужыцелька хавае свае зберажэнні, вырашыў частку з іх — дзве тысячы долараў — узяць на свае патрэбы. Пасля чаго з'ехаў у Барысаў, дзе абмяняў грошы і неўзабаве ўсё патраціў у той жа дзень на гульнявых аўтаматах. Жанчына ж, заўважыўшы прапажу грошай, звярнулася ў міліцыю. Падазрэнні палі на яе сужыцеля, у адносінах да якога заведзена крымінальная справа за крадзеж.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.