Вы тут

Дзень бібліятэк адзначаць у Белдзяржуніверсітэце 15 верасня


Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню бібліятэк, пройдуць 15 верасня ў БДУ. Адкрые праграму ўрачысты сход працоўнага калектыву Фундаментальнай бібліятэкі ўніверсітэта. У гэты дзень найлепшыя супрацоўнікі будуць узнагароджаны падзякамі і ганаровымі граматамі. Афіцыйная частка завершыцца адкрыццём выставы "500-годдзе беларускага кнігадрукавання” і прэзентацыяй “Скарыніяна ў работах супрацоўнікаў БДУ”.


Фота: buildbookbuzz.com

Фундаментальная бібліятэка правядзе ў гэты дзень шэраг акцый для сваіх чытачоў. На тэматычнай сустрэчы “У свята з гарбатай  мы не сумуем” кожнаму наведвальніку прапануюць гарачыя напоі і пачастункі. Акцыя “Дзень вернутай кнігі” дазволіць вярнуць нездадзеную ў тэрмін літаратуру без аплаты запазычанасці. Таксама наведвальнікі змогуць падзяліцца з бібліятэкай літаратурай з уласнай кніжнай калекцыі, прыняўшы ўдзел у ініцыятыве “Падары кнігу бібліятэцы".

Для даведкі: Дзень бібліятэк Беларусі адзначаецца ў краіне з 2001 года. У якасці даты святкавання быў абраны дзень заснавання галоўнага кніжнага сховішча краіны — Нацыянальнай бібліятэкі, якая вядзе адлік сваёй гісторыі з 1922 года.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».