Вы тут

У Мінскую вобласць паступіла вакцына «Грыпол плюс»


Ва ўстановы аховы здароўя Мінскай вобласці паступіла вакцына «Грыпол плюс» расійскай вытворчасці для прафілактыкі грыпу.


— На бясплатнай аснове будуць прышчэплены дзеці і дарослыя з груп рызыкі. У першую чаргу пацыенты з хранічнымі захворваннямі або слабым імунітэтам, цяжарныя, асобы, якім больш як 65 гадоў, а таксама дзеці ад шасці месяцаў да трох гадоў і медыцынскія работнікі, — паведамілі ў Мінскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Акрамя таго, пасля 20 верасня будуць праводзіцца прафілактычныя прышчэпкі супраць грыпу на платнай аснове вакцынамі «Ваксігрып» вытворчасці Францыі і «Інфлювак» (Нідэрланды). Паступленне расійскай вакцыны «Грыпол плюс» чакаецца крыху пазней.

Больш падрабязную інфармацыю ўсе ахвотныя могуць атрымаць у паліклініках па месцы жыхарства.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Лепш прышчэпка, чым хвароба

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.