Вы тут

У лясах па-ранейшаму губляюцца людзі


За мінулыя суткі работнікі МНС тры разы выязджалі на пошукі грыбнікоў, якія заблудзіліся.


Так, рэчыцкія ратавальнікі шукалі ў лесе каля вёскі Дземяхі сямейную пару. Тыя яшчэ 1 кастрычніка ўдзень сышлі ва ўгоддзі па грыбы і згубіліся. Былі задзейнічаны і работнікі міліцыі. У 12.45 зніклыя былі знойдзены супрацоўнікамі МНС, у медыцынскай дапамозе не мелі патрэбы. Ратавальнікам з Мсціслава паведамілі пра мужчыну і жанчыну, якія заблукалі ў лесе каля вёскі Гімбатаўка. 2 кастрычніка ў 16.00 яны сышлі ў лес і не змаглі знайсці выхад самастойна. Для правядзення пошукаў былі задзейнічаны работнікі МНС і РАУС. У 20.06 грыбнікі выйшлі з лесу на гукі сірэны аўтамабіля МНС. Пасля агляду медыцынскай брыгадай яны былі адпушчаныя дадому.

А ў лясным масіве каля вёскі Ляхаўшчына Вілейскага раёна шукалі жанчыну. Пенсіянерка каля 12.00 сышла ў лес па грыбы і заблудзілася. Неабходная была дапамога ратавальнікаў. У 00.05 жанчына выйшла з лесу самастойна, у медыцынскай дапамозе не мела патрэбы.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Не адпускае грыбны сезон...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.