У сталіцы ў судзе Першамайскага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мінчаніна, які абвінавачваецца ў жорсткім абыходжанні з жывёлай, што прывяло да яе гібелі.
Здарэнне адбылося каля пад'езда аднаго з дамоў па вуліцы Русіянава. На вачах мінакоў мужчына ўзяў маленькае кацяня і некалькі разоў ударыў яго галавой аб сцяну. Ад атрыманых траўм жывёла памерла на месцы. Сведкі гэтага дзікунства паведамілі ў міліцыю, нават прадаставілі здымкі з мабільнага тэлефона, якія паспеў зрабіць адзін з іх. Мінчанін матывам свайго ўчынку назваў тое, што кацяня выклікала раздражненне, бо пражывала ў жанчыны, з якой ён якраз перад сваёй выхадкай распіваў алкаголь, — мужчына быў нападпітку. Цяпер яму пагражаюць грамадскія работы ці штраф, ці папраўчыя работы на тэрмін да аднаго года або арышт.
Сяргей РАСОЛЬКА
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?