Вы тут

Кітай лідзіруе па колькасці карыстальнікаў сеткі 4G


У развіццё сферы ўкладзена $182 млрд.


Міністр прамысловасці і інфарматызацыі Мяа Вэй паведаміў, з 2015 па 2017 гады Кітай уклаў больш 1,2 трлн юаняў (182 млрд. долараў) у будаўніцтва і рэканструкцыю оптавалаконнай сеткі і сеткі 4G, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

«Сетка інфармацыі і сувязі - важная інфраструктура, падмурак для інтэрнэт-дзяржавы», - сказаў Мяа Вэй, дадаўшы, што да канца 2016 года ў Кітаі ўжо была пабудавана самая маштабная ў свеце сетка 4G, а гарады краіны аснашчаны оптавалаконнай сеткай. Да канца жніўня бягучага года, колькасць карыстальнікаў сеткі 4G у Кітаі ўжо склала як 930 млн - 67,2% ад агульнай колькасці абанентаў мабільнай сувязі. 

Разам з удасканаленнем інфраструктуры інтэрнэту імкліва развіваецца  інтэрнэт-эканоміка КНР. Колькасць кітайскіх мабільных дадаткаў перавышае 8 млн., колькасць іх запампоўкі складае больш 1,5 трлн.раз. Кітай займае першае месца ў свеце па колькасці дадаткаў і іх маштабе. Адначасова з гэтым, удасканальваецца вытворчы ланцужок Інтэрнэту рэчаў, Кітай стаў самым вялікім рынкам па M2M (міжмашыннае ўзаемадзеянне) з колькасцю тэрміналаў больш за 100 млн.

Аб'ём электроннай камерцыі дасягае 26,1 трлн.юаней (4 трлн.долараў) - гэта 39,2% ад агульнага маштабу глабальнага электроннага гандлю. Комплексны шырокапалосны канал перадачы дадзеных уступіў у этап пашырэння і імклівага развіцця. Да мая 2017 года колькасць карыстальнікаў IPTV перавысіла 100 млн., а аб'ём мабільных плацяжоў склаў больш за 81 трлн.юаняў (12.3трлн.долараў) - першае месца ў свеце. Долевая эканоміка дэманструе выбуховае развіццё: колькасць штодзённых заказаў таксі праз інтэрнэт дасягае 25 млн., а колькасць карыстальнікаў каршэрынга перавышае 100 млн.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.