Вы тут

Футбалісты барысаўскага БАТЭ пацярпелі паражэнне ад нямецкага «Кёльна»


Гэты матч на арэне «Райн Энергі Штадыён» сабраў 45 000 гледачоў і стаў вельмі яркім і багатым на галы. Пасля прапушчанага на 16-й хвіліне мяча БАТЭ паказала вельмі добрую гульню, футбалісты не проста два разы трапілі ў вароты саперніка, а зрабілі гэта прыгожа. На 31-й хвіліне вызначыўся Неманья Мілунавіч, а праз дзве хвіліны Мікалай Сігневіч эфектным ударам другі раз засмуціў Ціма Хорна — 2:1. Пасля перапынку гаспадары паскорылі тэмп і яшчэ чатыры разы паразілі вароты Дзяніса Шчарбіцкага. Галявы дубль аформіў японскі легіянер Юя Асака, па разе вызначыліся Серу Гірасі і Мілаш Ёіч. Лік сустрэчы 5:2 на карысць гаспадароў.


— Каб разлічваць на нешта ў супрацьстаянні з такім сапернікам, вядома ж, нельга дапускаць столькі памылак і настолькі дрэнна гуляць у абароне, — адзначыў галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч. — Безумоўна, першы тайм складваўся нядрэнна. Мы забілі два мячы, гаспадары сталі атакаваць, мы атрымалі прастору. Але, замест таго каб гэтым скарыстацца, наадварот, прапусцілі. Не ведаю, што можа надламаць каманду, калі яна забівае двойчы, наадварот, хлопцы павінны былі адчуваць упэўненасць.

Сітуацыя ў нас цяпер няпростая, але мы павінны з яе выходзіць. Сіла каманды праяўляецца менавіта ў такіх момантах, калі цяжка, а не тады, калі ты ідзеш з вялікім адрывам у чэмпіянаце і ўсё атрымліваецца.

Лідар квартэта Н лонданскі «Арсенал» прымаў у сябе дома бялградскую «Црвену Звезду» і завяршыў гульню ўнічыю — 0:0. Тым не менш каманда Арсена Венгера ўжо забяспечыла сабе выхад у 1/16 фіналу.

Становішча камандаў пасля чатырох тураў: «Арсенал» — 10 ачкоў (розніца мячоў — 8—3), «Црвена Звезда» — 5 (2—2), БАТЭ — 4 (6—10), «Кёльн» — 3 (6—7).

У наступным туры 23 лістапада БАТЭ прыме на полі «Барысаў-Арэны» «Црвену Звезду», футбалісты «Арсенала» згуляюць у гасцях у «Кёльна».

Акрамя «Арсенала», пасля матчаў 4-га тура пуцёўкі ў плэй-оф заваявалі яшчэ 4 клубы. Кіеўскае «Дынама», якое трэніруе беларускі спецыяліст Аляксандр Хацкевіч, «Зеніт» з Санкт-Пецярбурга, бухарэсцкая «Сцяўа» і рымскі «Лацыа». Нагадаем, у 1/16 фіналу трапляюць па дзве найлепшыя каманды з 12 груп Лігі Еўропы, а таксама 8 клубаў, якія фінішуюць на трэціх месцах у групах Лігі чэмпіёнаў.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Сіла каманды выяўляецца, калі цяжка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.