Вы тут

«Тарпеда-БелАЗ» — уладальнік Суперкубка Беларусі


Героі тыдня. Беларускія лёгкаатлеты паспяхова выступілі на спаборніцтвах у Маскве. На Усерасійскіх спаборніцтвах па штурханні ядра роўных не было беларусу Алегу Тамашэвічу. Ва ўсіх шасці спробах ён пасылаў снарад за 20-метровую рысу. Найлепшым вынікам аказалася лічба 21,56 метраў — гэта лепшае асабістае дасягненне спартсмена, нацыянальны рэкорд у памяшканні, выкананне алімпійскага нарматыву. На гэтым жа турніры бронзавым прызёрам стаў яшчэ адзін беларус Яўген Брыгі з кідком на 19,19 м.

Выступілі беларусы і на Усерасійскім фестывалі скачкоў з шастом. У мужчынскім турніры роўных не было Мацвею Волкаву. Перамогу яму прынёс скачок на 5 м 83 см, гэта асабісты рэкорд спартсмена. У жанчын наймацнейшай стала Ірына Жук, яе вынік 4 м 65 см.


Поспех тыдня. У Спартыўным комплексе «Падоліна» Яраслаўскай вобласці завяршыўся міжнародны турнір па лыжнай акрабатыцы «Кубак чэмпіёнаў». У індывідуальных спаборніцтвах сярэбраным і бронзавым прызёрамі сталі беларускі Ганна Дзяруга, якая набрала 80,31 бала, і Анастасія Андрыянава, у чыім актыве 79,06 бала. У мужчынскіх спаборніцтвах Макар Мітрафанаў, маючы 102,57 бала, заваяваў «серабро». У камандных спаборніцтвах каманда «Беларусь-1», якую прадставілі Ганна Дзяруга, Ігар Драбянкоў і Макар Мітрафанаў, заняла трэцяе месца.

Каманда тыдня. Футбалісты жодзінскага «Тарпеда-БелАЗа» ўпершыню сталі ўладальнікамі Суперкубка Беларусі. У вырашальным матчы яны сустрэліся з чэмпіёнам краіны мінскім «Дынама». Вынік сустрэчы — 4:3. Розыгрыш Суперкубка праводзіцца з 2010 года. Барысаўскі БАТЭ станавіўся яго ўладальнікам восем разоў, тры перамогі ў брэсцкага «Дынама», дзве — у салігорскага «Шахцёра», адзін раз трафей заваявалі футбалісты «Гомеля».

Рэкорды тыдня. На базе веладрома МКСК «Мінск-Арэна» завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па веласіпедным спорце на трэку. У гіце, спрынце і кейрыне сярод мужчын не было роўных Арцёму Зайцаву, які да таго ж устанавіў новы рэкорд Беларусі ў гіце (1.00,565). Тры «золаты» выйграў Яўген Каралёк, які стаў лепшым у скрэтчы, гонцы на выбыванне і гонцы па ачках. У кваліфікацыі мужчынскай індывідуальнай гонкі Каралёк пабіў рэкорд краіны (4.11,044). Яшчэ адно нацыянальнае дасягненне ў індывідуальнай гонцы пакарылася пераможцы жаночага фіналу Анастасіі Кіпцікавай (3.26,414).

Цытата тыдня. «Прагрэс дэбютантаў у параўнанні з пачаткам сезона быў заўважны, асабліва ў канцы студзеня. Адаптацыя ў лізе для ўсіх праходзіць па-рознаму: у кагосьці гэты працэс ідзе хутчэй, камусьці трэба больш часу. Мы імкнуліся даваць гульнявы час усім. З лідараў каманды чаканні апраўдалі не ўсё. У нас не хапала крэатыўнага цэнтра першага-другога звяна. У цэнтры даводзілася гуляць хлопцам, якія прывыклі дзейнічаць на краі. У нас энергазатратны хакей, і не ўсе з гэтым спраўляліся», — адзначыў галоўны трэнер бабруйскага «Дынама-Шынніка» Андрэй Міхалёў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай выступленню каманды ў чэмпіянаце МХЛ. Сезон-2023/24 стаў для бабруйскага клуба другім пасля вяртання ў Маладзёжную хакейную лігу. У адрозненне ад папярэдняга розыгрышу на гэты раз «Дынама-Шынніку» не ўдалося ўвайсці ў зону плэй-ін Заходняй канферэнцыі. Нашы хакеісты занялі чацвёртае месца ў Сярэбраным дывізіёне, набраўшы 60 балаў у 54 матчах. Да прахадной трэцяй пазіцыі не хапіла двух ачкоў.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.