Вы тут

Завяршыўся афіцыйны візіт Уладзіміра Андрэйчанкі ў Судан


Як паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, напрыканцы візіту старшыня ніжняй палаты нашага парламента Уладзімір Андрэйчанка сустрэўся з прэзідэнтам Рэспублікі Судан Амарам аль-Башырам.


Былі абмеркаваны ключавыя пытанні беларуска-суданскіх адносін — з акцэнтам на рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў у святле вынікаў перагавораў прэзідэнтаў абедзвюх краін, якія прайшлі ў студзені бягучага года ў Хартуме.

«У прыватнасці, уздымаліся пытанні ўзаемадзеяння ў галіне прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадаркі, асваення прыродных рэсурсаў Рэспублікі Судан, — інфармуе прэс-служба. — Канстатавалі высокі ўзровень палітычных адносін, у тым ліку сувязяў па лініі парламентаў «як мастоў, якія аб'ядноўваюць дзве дружалюбныя краіны». Прэзідэнт Рэспублікі Судан даў высокую ацэнку ролі парламентарыяў у прасоўванні гандлёва-эканамічных, гуманітарных сувязяў і дзелавых кантактаў дзвюх краін.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: З акцэнтам на агульную выгаду

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.