Вы тут

Выкрадальнік самай дарагой бутэлькі гарэлкі ў свеце не стаў яе піць.


Пра гэта РІА Навіны расказаў Брыян Інгберг, уладальнік капенгагенскага бара, дзе яна захоўвалася.


Бутэлька «Руссо-Балт», кошт якой ацэньваецца ў 1,3 мільёна долараў, знікла з калекцыі Інгберга ў пачатку студзеня, у здзяйсненні крадзяжу падазраваўся былы супрацоўнік. Праз тры дні яе знайшлі на будаўнічай пляцоўцы за 20 кіламетраў ад Капенгагена, і па першых звестках СМІ яна была пустая. Але пазней Інгберг абверг гэтую інфармацыю: «Бутэлька, калі яе знайшла паліцыя, усё яшчэ была напоўнена гарэлкай», — паведаміў ён. На яго думку, выкрадальнік пазбавіўся ад трафея, таму што яго спалохала шуміха ў прэсе. Каштоўнасць экспаната тлумачыцца тым, што бутэлька выраблена з золата і серабра, а насадка для фільтрацыі і корак у форме двухгаловага арла ўпрыгожаны дыяментамі.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Самую дарагую бутэльку гарэлкі ўсё ж не выпілі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.