Вы тут

У Краснапольскім раёне прэзентавалі хакейны фестываль


Сталіцай свята стаў аграгарадок Яноўка. Менавіта тут на базе мясцовай школы была сабрана нядаўна хакейная каробка і адбыліся першыя матчы паміж камандамі Чавускага, Чэрыкаўскага і Касцюковіцкага раёнаў Магілёўшчыны.


Ініцыятарамі адраджэння на тэрыторыі раёна некалі страчаных традыцый гульні ў хакей сталі Краснапольскі мясцовы фонд развіцця «Старт-Усход», раённы фізкультурна-спартыўны клуб, дэпутаты Яноўскага сельсавета і мясцовая сельская школа. Гэтая ініцыятыва стала пераможцай у конкурсе праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН). У яноўскіх хакеістаў (дарэчы, яны неаднаразова станавіліся пераможцамі раённых спаборніцтваў) з'явіліся спецінвентар і камплект сучаснай хакейнай формы. Усяго на рэалізацыю ініцыятывы было вылучана 13 881 еўра. А вось лядовая арэна стваралася сіламі мясцовых дэпутатаў, раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Краснапольскага райвыканкама і прадпрымальніка Аляксея Варапаева.

— Спорт, здаровы лад жыцця — гэта прыярытэтныя кірункі ў палітыцы нашай дзяржавы. Вельмі важна, каб новыя спартыўныя аб'екты будаваліся не толькі ў буйных гарадах. Мы збіраемся зрабіць фестываль хакея адным з самых вядомых брэндавых спартыўных мерапрыемстваў раёна і штогод запрашаць на яго ўдзельнікаў не толькі з суседніх раёнаў Магілёўскай вобласці, але і найбліжэйшых раёнаў Гомельскай, а таксама Бранскай і Смаленскай абласцей Расійскай Федэрацыі, — адзначыла старшыня Краснапольскага раённага Савета дэпутатаў Анжаліка Гоман.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота Аляксандра ДАНЧАНКА

Загаловак у газеце: Нашчадкі Фяцісава і Траццяка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маршрут па крынічным краі

Маршрут па крынічным краі

Пер­шы­мі яго па­ча­лі асвой­ваць гро­дзен­скія твор­цы.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Панядзелак для Львоў — спрыяльны дзень для творчасці і новых ідэй.