Вы тут

Ушачы — малая радзіма Рыгора Барадуліна


Гэтай фотазамалёўкай “Звязда” пачынае серыю, прысвечаную Году малой радзімы. 


Для Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна  — гэта Ушачы. Кожнае лета паэт тут адпачываў, хадзіў за тры кіламетры на возера Вечалле, складаў фотаальбом “Вяртанне”, збіраў жывы вушацкі фальклор для кнігі “Здубавецце”. Рыгор Іванавіч гасцяваў у бацькоўскім дамку —   на вуліцы Школьнай (а гэта у самым цэнтры гарпасёлка). Дагэтуль у гарадку весела ўспамінаюць, як сталічны паэт басанож хадзіў па вушацкіх вуліцах – за хлебам, на кірмаш, у кіёск – за газетамі.

Свой маленькі горад Барадулін вельмі любіў і называў яго так, як называла маці Акуліна Андрэеўна —  Вушача. І таму раку, якая перасякае горад, дзядзька Рыгор таксама  называў Вушачанка.

У 2002 годзе мне давялося наведаць Народнага паэта на радзіме, здымаць яго ў бацькоўскім доме, за пісьменіцкім сталом. На жаль, ужо чатыры гады няма сярод нас гэтага дасціпнага і вясёлага паэта. Рыгора Іванавіча пахавалі на ўшацкіх могілках, побач з магілай маці. Я ведаю, што 24 лютага, у Дзень нараджэння паэта, каля помніка збяруцца прыхільнікі таленту класіка.

А яшчэ ва Ушацкім раёне нарадзіліся два Народныя пісьменнікі —  Пятрусь Броўка і Васіль Быкаў, паэтка Еўдакія Лось. Ушачы — таксама малая радзіма і гэтых знакавых для краіны асоб.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.