Вы тут

Вартавы случанскіх хваль


Мікалай ПАЎЛОВІЧ трыццаць восем гадоў адпрацаваў назіральнікам на гідралагічным пасту на прытоку Прыпяці — рацэ Случ. Але і цяпер дапамагае гідролагам, вучыць маладых спецыялістаў. Двойчы на дзень выязджае за сваю вёску Ленін, дзе Случ блізка падыходзіць да населенага пункта, — на замер узроўню вады, хуткасці цячэння і тэмпературы. Фіксуе і перадае даныя.


— Гэтымі днямі ўзровень у рацэ наблізіўся да леташняй адзнакі ў 250 сантыметраў, — кажа Мікалай Сямёнавіч. — Калі вада ў Прыпяці раптам паднімецца да трох метраў (а сутачны пад'ём вады складае 7-8 сантыметраў), то случанская вада таксама пойдзе на пойму і падтопіць і нас.

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.