Вы тут

Ганконг стаў лідарам па працягласці жыцця ў свеце


Мужчыны тут у сярэднім жывуць 81,3 года, жанчыны – 87,3.


Паводле паведамлення амерыканскіх СМІ, САР Сянган (Ганконг), апярэдзіўшы Японію і Італію, заняў першае месца па працягласці жыцця ў свеце. Мужчыны ў Сянгане ў сярэднім жывуць 81,3 года, жанчыны – 87,3, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Па дакладзе СААЗ "Сусветная статыстыка аховы здароўя" за 2016 год сярэдняя працягласць жыцця ў свеце складае 71,4 года, у Кітаі – 76,1 года. Такім чынам, працягласць жыцця ў Сянгане аказалася вышэй сярэднекітайскага паказчыка. Як стала вядома сайту "Хуаньцюван", прафесар медыцыны з Кітайскага універсітэта Ганконга Го Чжыжуй і яго даследчая група раскрылі сакрэт даўгалецця ў Сянгане. На думку прафесара, даступная і зручная інфраструктура, больш дасканалае сацыяльнае забеспячэнне, прыемны клімат, чыстае навакольнае асяроддзе і свежыя прадукты харчавання дапамагаюць насельніцтву захаваць здароўе. Акрамя гэтага, блізкія і сяброўскія адносіны ў сям'і таксама адыграюць ролю ў павелічэнні працягласці жыцця сянганцы. 

Як абагульніў сайт "Ляован чжыку", сакрэты даўгалецця насельніцтва Сянгана заключаюцца і ў наступных аспектах. Па-першае, сянганцы ў гарачую пару любяць есці супы, якія ўзбуджаюць апетыт і выклікаюць прыліў бадзёрасці. Другое, на сняданак сянганцы ядуць хлеб з сямі розных відаў зерня, які валодае багатымі пажыўнымі рэчывамі. Трэцяе, сянганцы часта п'юць чай, які аказвае амаладжальнае ўздзеянне, які памяншае вагу і прадухіляе сасудзістыя хваробы галаўнога мозгу. Чацвёртае, сянганцы рыхтуюць стравы на пары, з маленькай колькасцю солі і запраў. Пятае, гараджане Сянгана ўжываюць садавіну кожны дзень. Шостае, людзі сталага ўзросту не адпачываюць, а працуюць. Апошняе, у Сянгане маюцца спрыяльныя ўмовы для заняткаў спортам.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».

Культура

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.