Вы тут

У Ліцэі БДУ распачалася ўступная кампанія


У Ліцэі БДУ распачалася ўступная кампанія. Усяго было пададзена 1558 заяў. Найбольшая колькасць (359) — у біялагічныя класы, дзе конкурс склаў 9,3 чалавека на месца.


На месцы ў матэматычных класах прэтэндуюць 297 абітурыентаў (конкурс — 7,5 чалавека на месца), у фізічных — 250 (конкурс — 6,2), інфармацыйна-матэматычным — 161, гісторыка-грамадазнаўчых — 137, філалагічным (англійская мова) — 140, хімічным — 130, філалагічным (руская мова) — 84. Такім чынам, агульны конкурс па ліцэі склаў 6,6 чалавека на месца.

З агульнай колькасці абітурыентаў 31 чалавек будзе залічаны без экзаменаў. Гэта пераможцы заключнага этапу рэспубліканскіх алімпіяд (уладальнікі дыпломаў І, ІІ або ІІІ ступені) па фізіцы, матэматыцы, інфарматыцы, хіміі, біялогіі, гісторыі, грамадазнаўстве, рускай мове і літаратуры, беларускай мове і літаратуры і англійскай мове.

Залічэнне ў 10-я класы будзе ажыццяўляцца па выніках двух пісьмовых уступных іспытаў, якія пройдуць 13 і 20 мая.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Загаловак у газеце: Самы папулярны напрамак — біялогія

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маршрут па крынічным краі

Маршрут па крынічным краі

Пер­шы­мі яго па­ча­лі асвой­ваць гро­дзен­скія твор­цы.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Панядзелак для Львоў — спрыяльны дзень для творчасці і новых ідэй.