Вы тут

Будынак гасцініцы ў Кармянскім раёне прададзены за 1 базавую


Купля будынка гасцініцы ў Гомельскай вобласці абышлася пакупніку танней, чым кошт аплаты стандартнага гасцінічнага нумара за суткі.


Гэта насамрэч так. Камітэт «Гомельаблмаёмасць» 27 чэрвеня прадаў будынак гасцініцы ў Кармянскім раёне за адну базавую велічыню.

Будынак гасцініцы, які размешчаны ў аграгарадку Кароцькі, быў рэалізаваны адзінаму прэтэндэнту на куплю падчас чарговага аўкцыёну. Кошт продажу будынка агульнай плошчай больш за 300 квадратных метраў склаў усяго 25 рублёў 73 капейкі. Адзінае — трэба абавязкова выканаць умовы аўкцыёну. Для гэтага пакупнік павінен стварыць на аб'екце не менш двух працоўных месцаў і ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць на набытым будынку не менш за чатыры гады з моманту заключэння дагавора куплі-продажу. Гэта будзе зрабіць няцяжка. Нерухомасць новы ўладальнік плануе выкарыстоўваць па сваім прызначэнні.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Менш чым за нумар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Натурпрадукт у спадчыну

Натурпрадукт у спадчыну

Як Якуб Колас атрымліваў па два ўраджаі з адной градкі, і што з «даўно забытага старога» актуальна на хвалі цікавасці да эказемляробства.

Экалогія

Змяненні клімату: прычыны і перспектывы

Змяненні клімату: прычыны і перспектывы

Заклікаюць скарачаць выкіды CO2 аж да нулявых паказчыкаў, укараняць зялёныя тэхналогіі.

Грамадства

«Абяцаюць вялікія грошы і меры канспірацыі, але ўсе закладчыкі затрымліваюцца»

«Абяцаюць вялікія грошы і меры канспірацыі, але ўсе закладчыкі затрымліваюцца»

Праваахоўнікі расказалі, як маладых людзей вярбуюць для распаўсюджвання наркотыкаў і чым гэта звычайна заканчваецца.

Грамадства

У Беларусі прайшоў Адзіны дзень галасавання

У Беларусі прайшоў Адзіны дзень галасавання

Аб тым, як праходзіць Адзіны дзень галасавання, — у паведамленнях нашых карэспандэнтаў.