Вы тут

Талісманы Гульняў-2020 у Токіа атрымалі імёны


Сіне-белы алімпійскі талісман Мірайтава і бела-чырвоны сімвал Параалімпіяды Самэйці атрымалі свае імёны па выніках галасавання школьнікаў Японіі.


Акрамя імёнаў і яркага вонкавага выгляду, у абодвух персанажаў ёсць свая гісторыя. Крыніцай натхнення паслужыў японскі фальклор. Імя Мірайтава ўтварылася ў выніку зліцця двух іерогліфаў — «будучыня» і «вечнасць». Сімвал Алімпіяды шануе старажытныя традыцыі, з якіх ён чэрпае веды пра будучыню. Характэрнымі рысамі Мірайтавы з'яўляюцца абвостранае пачуццё справядлівасці і несуцішны запал да спорту. Таксама ён валодае здольнасцю рухацца з небывалай хуткасцю.

Назва талісмана Параалімпіяды Самэйці азначае адзін з відаў квітнеючай сакуры. Характэрна, што яго імя сугучнае з англійскай «so mіghty» («такі магутны»). Самэйці вельмі моцны фізічна і духоўна, што робіць яго блізкім з параалімпійцамі, якія любой цаной пераадольваюць перашкоды і пашыраюць межы магчымага. Як і яго сябар Мірайтава, Самэйці валодае экстраардынарнымі здольнасцямі: тэлепатыя, супермоц і ўменне лётаць.

Абодва талісманы жывуць як у лічбавым, так і ў рэальным свеце. Яны перамяшчаюцца паміж светамі дзякуючы інтэрнэту.

Дар'я Лабажэвіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.