Вы тут

Усё аб ільготах шматдзетных сем'яў


Мінпрацы падзялілася самай свежай інфармацыяй

Наша дзяржава зацікаўлена ў тым, каб нараджалася як мага больш дзяцей, таму стараецца стымуляваць нараджэнне другога дзіцяці, а таксама праводзіць палітыку падтрымкі шматдзетных сем'яў. Нагадаем, што сям'я набывае статус шматдзетнай ужо пры нараджэнні трэцяга дзіцяці, і з гэтага моманту мае шэраг ільгот і гарантый.

Больш падрабязна пра іх, а таксама пра дадатковыя прэферэнцыі пры з'яўленні ў сям'і чацвёртага і пятага дзіцяці нам расказала намеснік начальніка ўпраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі Марына АРЦЁМЕНКА.


Статус шматдзетнай сям'і пацвярджаецца пасведчаннем шматдзетнай сям'і, якое выдаецца пры нараджэнні трэцяга дзіцяці і пры наяўнасці ў жывых астатніх дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.

Для шматдзетных сем'яў прадугледжаны наступныя асноўныя льготы і гарантыі:

  • налічэнне сямейнага капіталу (на дзяцей, народжаных (усыноўленых, удачароных) трэцімі і наступнымі ў перыяд з 1 студзеня 2015 года да 31 снежня 2019 года);
  • налічэнне стандартнага падатковага выліку ў павышаным памеры (па 57 рублёў у месяц на кожнае дзіця) па месцы працы бацькоў;
  • льгота па падатку на нерухомасць і па зямельным падатку;
  • зніжэнне аплаты на 50 % за карыстанне падручнікамі дзецьмі-школьнікамі;
  • зніжэнне аплаты на 50 % за харчаванне дзіцяці ў дашкольнай установе;
  • налічэнне скідкі са сфарміраванага кошту навучання ў дзяржаўных установах, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
  • забеспячэнне навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі бясплатным харчаваннем;
  • льгота па аплаце паслуг электра- і газазабеспячэння;
  • па месцы працы даецца дадатковы свабодны ад работы дзень у тыдзень з аплатай у памеры сярэдняга дзённага заробку ў парадку і на ўмовах, якія вызначаюцца Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны;
  • шматдзетным сем'ям, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, аказваецца дзяржаўная падтрымка на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў. Так, субсідыя на пагашэнне асноўнага доўгу па крэдыту, выдадзенаму на гэтыя мэты, даецца шматдзетным сем'ям у наступных памерах: пры наяўнасці траіх непаўналетніх дзяцей — у памеры 95 працэнтаў ад сумы асноўнага доўгу па крэдыце; пры наяўнасці чацвярых і больш непаўналетніх дзяцей — у памеры 100 працэнтаў ад сумы асноўнага доўгу па крэдыце.

Акрамя таго...

Калі ў сям'і нарадзілася пяць і больш дзяцей, то для маці прадугледжаны яшчэ дадатковыя гарантыі.

Гэта прызначэнне датэрміновай пенсіі па ўзросце са зніжэннем агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту на пяць гадоў для маці, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей да 8-гадовага ўзросту. Без патрабаванняў па пенсійным узросце такія пенсіі прызначаюцца шматдзетным маці, якія працуюць у арганізацыях сельскай гаспадаркі непасрэдна ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Пры неабходнасці больш падрабязныя тлумачэнні могуць быць атрыманы ва ўпраўленні мясцовага органа ўлады па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Таксама ўзнагароджанне ордэнам Маці (з выплатай у памеры пяці бюджэтаў пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва) за нараджэнне і выхаванне пяцярых і больш дзяцей, пры дасягненні пятым дзіцем узросту аднаго года — па прадстаўленні мясцовых органаў улады, аблвыканкама. Гэты пункт датычыцца тых маці, якія забяспечваюць належнае ўтрыманне і выхаванне дзяцей.

Святлана БУСЬКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.