«Змены ў закон «Аб турызме» ўжо наспелі. Цяперашняя сітуацыя дае дадатковыя аргументы для іх хутчэйшага ўнясення. Абноўленая рэдакцыя закона можа быць падрыхтавана ўжо ў першым паўгоддзі 2019 года. Пра канкрэтныя змяненні, якія ў ёй з'явяцца, пакуль казаць рана, яны яшчэ прапрацоўваюцца. Але сутнасць прапаноў Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі, які ўнясе іх у Мінспорту, заключаецца ў заканадаўчай дыферэнцыяцыі нацыянальных і замежных тураператараў, заканадаўчым падзеле выязных і ўязных тураператараў, тураператараў і турагенцтваў і абавязковай сертыфікацыі турагенцкай дзейнасці. Акрамя таго, Рэспубліканскі саюз туріндустрыі выступіў з падтрымкай ініцыятывы Мінспорту аб аб'яднанні бязвізавых зон Брэсцкай і Гродзенскай абласцей».
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».