Вы тут

Беларусь наведала кіраўніцтва Усекітайскай асацыяцыі журналістаў


У Міністэрстве інфармацыі краіны прайшла сустрэча з кіраўніцтвам Усекітайскай асацыяцыі журналістаў.


Кітайская журналісцкая супольнасць знаходзіцца ў добрых адносінах з калегамі з Беларусі. Гэта відаць і па стасунках розных масмедыя Кітая і Беларусі, і па кантактах Усекітайскай асацыяцыі журналістаў з Беларускім саюзам журналістаў. Пра гэта ішла размова і на сустрэчы з кіраўніцтвам згаданай асацыяцыі ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі. Сярод удзельнікаў быў і першы намеснік старшыні Беларускага саюза журналістаў Сяргей Сверкуноў.

«Мы лічым, што наспела неабходнасць выбудаваць агульную платформу для абмену інфармацыяй паміж нашымі краінамі, — заўважыў на сустрэчы выканаўчы дырэктар Усекітайскай асацыяцыі журналістаў Чжан Байсінь. — Гэтаму магло б паспрыяць і стварэнне супольнай грамадскай арганізацыі, якая аб'яднала б журналістаў з розных краін».

Размова на сустрэчы ішла і пра вопыт работы кітайскіх масмедыя ў інтэрнэце, сацыяльных сетках. Кітайскія калегі запрасілі беларускі бок да ўдзелу ў семінарах, канферэнцыях па пытаннях журналісцкай адукацыі і практыкі ў КНР. А таксама выказалі спадзяванне на наладжванне трывалых адносін з ВНУ Беларусі, якія займаюцца падрыхтоўкай журналісцкіх прафесійных кадраў. Найперш — для працы ў інтэрнэт-медыя.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.