Вы тут

У Маладзечанскім раёне прайшлі тактыка-спецыялізаваныя вучэнні


У Маладзечанскім раёне прайшлі тактыка-спецыялізаваныя вучэнні з удзелам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Правяралася дзейнасць Мінскай абласной падсістэмы Дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый у халодную пару года.


Легенда вучэнняў прадугледжвала адпрацоўку ліквідацыі наступстваў затору на дарозе з-за завеі, расчыстку завалаў на трасе праходжання лініі электраперадачы. У вёсцы Краснае аднаўлялася цеплазабеспячэнне на той выпадак, калі будзе парушана работа кацельнай. Была ліквідавана надзвычайная сітуацыя на чыгуначнай станцыі з удзелам вагона з радыеактыўнымі матэрыяламі. З аднаго з маладзечанскіх шматпавярховікаў прайшла вучэбная эвакуацыя.

За ходам вучэнняў назіраў віцэ-прэм'ер Уладзімір Кухараў, які знаходзіўся ў складзе штаба ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Ён адзначыў добрае ўзаемадзеянне ўсіх экстранных службаў, якія былі на іх задзейнічаны.

— Мы робім гэтыя вучэнні для таго, каб рэальна ўбачыць магчымасці службаў і недахопы, якія неабходна аператыўна выпраўляць, — сказаў віцэ-прэм'ер. — Так, па шэрагу кірункаў мы зоймемся пытаннямі на паглыбленым узроўні. Гэта датычыцца ачысткі лясоў уздоўж ліній электраперадачы.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.