Вы тут

Асобны том жыццёвінак — цудоўны навагодні падарунак


У свой час я напісаў апавяданне «Макар і дарога» — яго надрукаваў штотыднёвік «Літаратура і мастацтва». Будучы ў Мінску, пачуў камплімент ад аднаго з вядомых пісьменнікаў: «У адным апавяданні ты ўмясціў столькі жыцця, што ў мяне склалася ўражанне, быццам я прачытаў раман». З лёгкай, як кажуць, рукі старэйшага таварыша я і пачаў пісаць жыццёвінкі — зусім кароткія творы, на старонку, а то і менш.


Пазней адзін крытык папракнуў мяне, што я «разбазарваю» цікавыя сюжэты, маўляў, з асобных жыццёвінак можна зрабіць не толькі прыстойнае апавяданне, але і аповесць напісаць. Не шкада хіба? Ніколечкі! Затое я эканомлю час паважанага чытача. Пры гэтым, заўважу, калі ўдаецца чарговая жыццёвінка, я на сёмым небе ад шчасця — радуюся, быццам раман напісаў! Так што, паважаны чытач, на сёмым небе я быў ажно 110 разоў! Менавіта столькі жыццёвінак змешчана ў новай кнізе.

Перш чым з'явіўся асобны том, жыццёвінкі ахвотна друкавалі газета «Звязда», штотыднёвік «Літаратура і мастацтва» і часопіс «Полымя», адкуль паведамлялі, што людзі не шкадуюць добрых водгукаў і чакаюць новых жыццёвінак. Гэта натхняла. Цёплае слова, як вядома, ніколі не шкодзіць творчаму чалавеку. Аўтар жыццёвінак не выключэнне.

Ахвотна працягваю працаваць у некалі абраным жанры і спадзяюся, што жыццёвінкі, перш чым стаць другой кнігай (хоць і праз некалькі гадоў, канешне), таксама спадабаюцца чытачам шаноўнай «Звязды» і іншых выданняў.

Ні ў якім разе не стаўлю кропку.

Васіль Ткачоў, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі

Загаловак у газеце: Навагодні падарунак

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.

Грамадства

Алена Богдан: Любы рух павінен быць паступальным, а не разбуральным

Алена Богдан: Любы рух павінен быць паступальным, а не разбуральным

Яна расказала чытачам «Звязды», ці плануе Беларускі саюз жанчын стаць першай жаночай палітычнай партыяй у краіне і як гэта — сумяшчаць работу ў дзяржапараце з актыўнай грамадскай дзейнасцю.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Хітра ўладкавана чалавечая памяць. Бывае, нешта ўбачыў-пачуў, а што — хоць забі — назаўтра не ўспомніш, а нешта — якраз наадварот — «ляжыць» там гадамі ці нават дзесяцігоддзямі і ўспамінаецца досыць часта...

Грамадства

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.