У нашай краіне ў апошнія дні снежня будзе пераважаць воблачнае з ападкамі надвор'е з тэмпературным фонам на 3—5 градусаў вышэй кліматычнай нормы, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння ўдзень надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону, які рухаецца праз тэрыторыю краіны. Чакаецца снег, мокры снег, па паўднёва-заходняй палове краіны з дажджом. У суботу ўначы месцамі, а ўдзень у многіх раёнах пройдзе снег, мокры снег, днём па захадзе з дажджом. У асобных раёнах слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Уначы будзе ад мінус 1 да мінус 7 градусаў, па паўночным усходзе тэмпература панізіцца да 9 марозу, у паўднёва-заходніх раёнах будзе ад нуля да плюс 2 градусаў. Удзень чакаецца ад мінус 5 градусаў па паўднёвым усходзе да плюс 3 градусаў па захадзе краіны.
30 снежня будзе трымацца воблачнае надвор'е, часам снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе краіны з дажджом. Месцамі чакаецца галалёд, слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 градусаў да 2 цяпла, па паўднёвым усходзе апусціцца да 6 марозу. Удзень будзе ад мінус 2 градусаў па ўсходзе да плюс 4 градусаў па паўднёвым захадзе краіны. У панядзелак у нас захаваецца ўплыў атмасфернага фронту. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег і мокры снег. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Нават уначы будзе цёпла. Праўда, тэмпература будзе кантраснай: ад 6 марозу да 1 цяпла, удзень — ад мінус 4 да плюс 2 градусаў.
У навагоднюю ноч (1 студзеня) месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег, тэмпература паветра ў асноўным складзе нуль — мінус 6 градусаў, па паўночным усходзе пры праясненнях яна панізіцца да 8 марозу. Удзень у аўторак тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам чарговай сістэмы франтальных раздзелаў ад цыклону з цэнтрам над Фінляндыяй. Раніцай і ўдзень у многіх раёнах чакаецца снег, мокры снег, днём па захадзе краіны будзе пераходзіць у дождж. Тэмпература ўдзень складзе ад мінус 5 па ўсходзе да плюс 3 градусаў па захадзе краіны. Месцамі чакаецца галалёд, на дарогах галалёдзіца.
Сяргей КУРКАЧ
У Гродзенскай вобласці турыстычны прадукт становіцца ўсё больш разнастайным.
Галоўны ўрач санаторыя «Беларусачка» у наступным годзе адзначыць паўвекавы юбілей сямейнага жыцця.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.