Вы тут

Зімовы часнок можна садзіць і вясной


Лішкі часнаку, якія не былі спажытыя за зіму, лепш за ўсё разабраць на зубкі, ачысціць ад лускі і адразу ж замачыць у любым растворы стымулятару росту на 7—9 гадзін. Пасля гэтага неабходна ўзяць мяккую анучу, намачыць яе, адціснуць і скласці ў яе зубкі часнаку, пакласці ў поліэтыленавы пакет (але ні ў якім разе шчыльна не закрываць).


Усё гэта прыбраць у халадзільнік. Звычайна часнок вясной падрыхтоўваюць за месяц да пасадкі. Яшчэ адзін важны момант: нельга дапускаць, каб тканіна высахла, яе варта перыядычна змочваць вадой. На працягу месяца ў зубкоў часнаку з'яўляюцца карані даўжынёй да пяці сантыметраў.

Як толькі зямля прагрэецца і будзе стаяць нармальнае надвор'е, можна будзе пачаць пасадку. Лепш за ўсё на градцы зрабіць баразёнку глыбінёй каля 10 сантыметраў, у ёй раскласці прарослыя зубкі. Баразёнку неабходна засыпаць перагноем. Гэты часнок, у адрозненне ад таго, што вы пасадзіце яшчэ з восені, будзе расці некалькі даўжэй, але ён атрымаецца больш буйным. За лета рэкамендуецца пару разоў падкарміць часнок мінеральнымі ўгнаеннямі.

І яшчэ. Улетку варта пакідаць 5-6 стрэлак з бульбачкай, каб кантраляваць рост. Як толькі абалонка на іх лопаецца, можна спакойна выкопваць часнок.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.