Вы тут

Беларусь і Кітай вядуць перагаворы па сумеснай вытворчасці электрамабіляў


Беларусь і Кітай вядуць перагаворы па сумеснай вытворчасці электрамабіляў, паведаміў журналістам міністр прамысловасці Павел Уцюпін, перадае БЕЛТА.


"Вядзём перагаворы з кітайскімі партнёрамі па электрамабілях, пакуль яны не завершаны. На пабудаваным ужо заводзе "БЕЛДЖЫ" арганізавана зварка, зборка, фарбаванне, усё гэта дае магчымасць у будучым рэалізаваць патэнцыял аўтамабілебудавання", - адзначыў Павел Уцюпін.

У бягучым годзе будуць прапрацоўвацца варыянты выхаду арганізацый Мінпрама на рынак Афрыкі. Як удакладніў міністр, пры эканамічнай мэтазгоднасці будуць адкрывацца сумесныя вытворчасці, але не выключана, што ў некаторыя краіны будзе больш выгадна пастаўляць ужо гатовую тэхніку. Напрыклад, у Судане да канца бягучага года ставіцца задача стварыць вытворчасць трактароў BELARUS.

  • Экспарт тавараў арганізацый Мінпрама ў 2018 годзе склаў больш за $4,6 млрд, тэмп росту - 111 працэнтаў да 2017-га. Сальда знешняга гандлю таварамі склалася дадатнае ў памеры $2 млрд. Экспартныя пастаўкі ў краіны далёкага замежжа выраслі на 22,8 працэнта ў параўнанні з 2017-м. У Еўрасоюз экспарт вырас на 34,3 працэнта да $948 млн. 
  • Паводле слоў Павла Уцюпіна, у цэлым у 2018 годзе прадукцыя экспартавалася ў 117 краін. Вяліся пастаўкі ў 19 краін, куды ў 2017 годзе прадукцыя арганізацый Мінпрама не экспартавалася.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.