Ён важыць 1,2 кілаграма і выкананы з алюмінію колеру «ружовага золата», што нагадвае кветкі сакуры — нацыянальны сімвал Японіі. З пялёсткаў кветкі, якія сімвалізуюць пяць алімпійскіх кольцаў, будуць выходзіць асобныя языкі полымя і аб'ядноўвацца разам.
Частка факела створана з перапрацаванага алюмінію, які выкарыстоўваўся пры будаўніцтве часовага жылля на паўночным усходзе краіны, пацярпелага ад землетрасення і цунамі ў 2011 годзе. Тым самым распрацоўшчыкі макета ўшанавалі памяць ахвяр стыхійнага бедства.
Запаліць агонь плануецца ў чарговую гадавіну трагедыі — 11 сакавіка 2020 года. 20 сакавіка факел даставяць у японскую прэфектуру Міягі, якая моцна пацярпела падчас землетрасення і цунамі 2011 года. Эстафета алімпійскага агню пад слоганам «Надзея асвятляе наш шлях» (Hope lіghts our way) стартуе 26 сакавіка ў прэфектуры Фукусіма, а завершыцца 24 ліпеня ў дзень адкрыцця Алімпіяды.
Нагадаем, XXXІІ летнія Алімпійскія гульні пройдуць у Японіі з 24 ліпеня да 9 жніўня 2020 года.
Дар'я Лабажэвіч
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.
Максімальнага значэння за летні сезон тэмпература паветра дасягнула 13 ліпеня на станцыі Жыткавічы і склала 37,9 градуса спёкі.
Напярэдадні дня нараджэння сталіцы прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя.